Флокі Вільгердарсан
Флокі Вільгердарсан або Флокі, сын Вільгерда (ісл.: Flóki Vilgerðarson; жыў у X стагоддзі) — нарвежскі мараплавец і даследчык; першы нарвежац, які пабываў у Ісландыі. Кніга пра засяленне Ісландыі называе яго «вялікім вікінгам»[1].
Флокі Вільгердарсан | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, мараплавец, годзі |
Дата нараджэння | IX стагоддзе |
Грамадзянства |
Падарожжа
правіцьФлокі даведаўся пра востраў, які знаходзіўся на захадзе, і вырашыў пасяліцца там. Ён адправіўся ў шлях з сям’ёй, і дарогу яму паказвалі тры асвячоных у Нарвегіі крумкача — Флокі выпускаў па адным крумкачу, каб выведаць, дзе знаходзіцца суша, але першыя два вярнуліся пасля палёту, а трэці паляцеў і не вярнуўся. Дзякуючы гэтаму ўчынку Флокі стаў празывацца няйначай як Крумкачыным Флокі (ісл.: Hrafna-Flóki). Па дарозе Флокі зрабіў прыпынак на Фарэрскіх астравах, дзе выдаў замуж адну з дачок.
Да вострава Гардара ён падышоў з усходу, а потым паплыў уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа. Нарвежцы спыніліся ў месцы, пазней названым Азёрным фіёрдам. Там было шмат рыбы, і пасяленцы, занятыя рыбнай лоўляй, не нарыхтавалі дастаткова сена. За зіму ўсё іх быдла загінула. Вясна выдалася халоднай. Флокі падняўся на вяршыню адной гары і з яе ўбачыў на поўначы фіёрд, запоўнены крыгамі. Таму ён назваў востраў Лядовай краінай — Ісландыя. Таксама ў кнізе пра засяленне Ісландыі сустракаецца назва «Востраў Гардара» (ісл.: Garðarshólmi), дадзенае па імені іншага вікінга, Гардара Сваварсана.
Флокі хацеў вярнуцца дадому тым жа летам, але не паспеў падрыхтавацца да адплыцця і зазімаваў на востраве яшчэ раз. Ён адплыў у Нарвегію наступным летам і па вяртанні адгукаўся аб новай зямлі дрэнна. Адзін з яго спадарожнікаў, Хер’альу, быў аб’ектыўны ў сваіх апавяданнях, а другі, Таральу, распавядаў, быццам у Ісландыі алей капае з кожнай травінкі, за што атрымаў мянушку Таральу Алей.
Зноскі
- ↑ Книга о заселении Исландии I, 2
Спасылкі
правіць- Флоке, норвежский мореплаватель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.