Флінт (англ.: Flint) — востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 3 км². Незаселены.

Флінт
англ. Flint
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3 км²
Найвышэйшы пункт6,7 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
11°25′48″ пд. ш. 151°49′09,12″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Флінт (востраў) (Ціхі акіян)
Флінт
Флінт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты з поўначы на поўдзень. Шырыня не перавышае 900 м. Найвышэйшы пункт — 6,7 м. Узбярэжжа атачае каралавы рыф. Сталых вадацёкаў няма.

У мінулым быў пакрыты эндэмічным лесам, які ў 1880-ых гг. быў заменены на плантацыі какосавай пальмы.

Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфу.

Гісторыя правіць

Адкрыты ў пач. XIX ст. У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але ў 18751880 гг. амерыканскіх здабытчыкаў апярэдзіла брытанская кампанія. У 1881 г. былі створаныя какосавыя плантацыі. Здабыча копры працягвалася да 1912 г. У 1908 г. амерыканскімі даследчыкамі на востраве вяліся астранамічныя назіранні.

У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

Спасылкі правіць