Форт-Мур

(Пасля перасылкі з Форт-Бэнінг)

Форт-Мур (англ.: Fort Moore), першапачаткова Форт-Бэнінг (англ.: Fort Benning) — адна з найбуйнейшых ваенных баз на тэрыторыі ЗША. Структурна ўваходзіць у склад амерыканскай арміі, дзейнічае ў інтарэсах камандавання арміі, камандавання сіл спецыяльных аперацый і камандавання падрыхтоўкі кадраў і асваення ваенных дактрын. Размяшчаецца на тэрыторыі двух Штатаў — Джорджыі і Алабамы, часткай сваіх уладанняў перасякаючы мяжу Штатаў. Асноўная частка базы (93 %) знаходзіцца ў Джорджыі, а на тэрыторыі Алабамы — 7 %. Агульная плошча базы дасягае 182000 акраў, гэта значыць прыкладна 737 кв. км. Акрамя палігонаў, казармаў, навучальных карпусоў і адміністрацыйных будынкаў у Форт-Муру выдзелена месца пад жылыя дамы для сем’яў вайскоўцаў і вольнанаёмнага грамадзянскага персаналу. У асноўным для абслугі вылучаюцца малапавярховыя шматкватэрныя таун-хаўсы, а для сем’яў афіцэраў і старэйшых уорэнт-афіцэраў — асобныя дамы ў адзін—два паверхі.

Форт-Мур
Дата заснавання / стварэння 1918
Выява
Імя Fort Moore
Названа ад Гаральд Грэгары Мур і Julia Compton Moore[d]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Афіцыйны сайт moore.army.mil (англ.)
Форт-Мур (ЗША)
Форт-Мур
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

База Форт-Бэнінг была заснаван ў кастрычніку 1918 года і названая ў гонар брыгаднага генерала Генры Бэнінга, ураджэнца Джорджыі, які служыў на баку канфедэратаў падчас грамадзянскай вайны ў ЗША. Першапачаткова задачай цэнтра была базавая падрыхтоўка пяхотных часцей, якія адпраўляліся на франты Першай сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны будаўніцтва базы было спынена, Форт-Бэнінг быў закансерваваны на нявызначаны тэрмін, пакуль камандаванне не знойдзе яму новага прымянення. Новую задачу для цэнтра знайшлі ў 1934 годзе — у ім размясцілі пяхотную школу пад камандаваннем генерала Джорджа Маршала. Часам росквіту Форт-Бэнінгу стала Другая сусветная вайна. У гэты час база рыхтавала падраздзяленні пяхотнікаў, артылерыстаў, танкістаў і парашутыстаў-дэсантнікаў для ўсіх тэатраў ваенных дзеянняў. У гэты ж час Форт-Бэнінг займаў самую вялікую тэрыторыю ў сваёй гісторыі — 797,8 кв. км. У канцы 1940 — х-пачатку 1950-х гадоў на базе праходзілі падрыхтоўку першыя падраздзяленні, выдзеленыя ЗША для еўрапейскіх кантынгентаў у рамках НАТА. У пачатку 1960-х магчымасці Форт-Бэнінга выкарыстоўвала ЦРУ для навучання сваіх агентаў мінна-выбуховай справе і дыверсіям. Падчас В’етнамскай вайны цэнтр, акрамя пяхоты, дэсантнікаў і рэйнджараў з «зялёнымі берэтамі», навучаў і спецыяльныя падраздзяленням кіналагічнай службы — сабак трэніравалі для выяўлення засад праціўніка. Потым іх адпраўлялі ў В’етнам, дзе яны, пасля акліматызацыі, выкарыстоўваліся ў палявых часцях. У сярэдзіне 1980-х у Форт-Бэнінг перавялі Інстытут Заходняга паўшар’я па ўзаемадзеянні ў сферы бяспекі (былая Школа Амерык — United States Army School of the Americas — пераназваная пасля скандалу з залішняй і паказной жорсткасцю ў дзеяннях яе выпускнікоў у Лацінскай Амерыцы).

Сучасны стан правіць

Станам на 2012 год база носіць афіцыйную назву «The United States Army Maneuver Center of Excellence» — Цэнтр навучання і ўдасканалення баявых навыкаў арміі ЗША. Паводле афіцыйнага сайту базы, цэнтр штогод рыхтуе каля 96 тысяч вайскоўцаў па 85 спецыяльнасцях. Кожны салдат танкавых і пяхотных падраздзяленняў арміі ЗША пачынае сваю службу з навучання на гэтай базе. Акрамя таго, у Форт-Бэнінгу праводзяцца трэніроўкі і вучэнні для паветрана-дэсантных сіл і сіл спецыяльных аперацый. З пачатку свайго існавання база носіць найменне «Home of Infantry» — «Дом пяхоты», што з’явілася адлюстраваннем статусу галоўнага трэніровачнага цэнтра пяхоты. Пасля скарачэння і рэфармавання ваенных навучальных баз згодна з рашэннем сенацкай камісіі 2005 года, Форт-Бенінг стаў таксама і «Домам танкавых войскаў» (Home of Armor). Да таго — з 1940 па 2005 — «Домам танкавых войскаў» была база Форт-Нокс.

У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане база складаецца з чатырох тэрыторый: «Галоўны пункт» (Main Post), «Холм Кэлі» (Kelley Hill), «Пяшчаны пагорак» (Sand Hill), і «Царква яднання» або «Царква гармоніі» (Harmony Church).

Станам на 2012 год у Форт-Бэнінгу размяшчаліся:

  • Пяхотная школа Арміі ЗША (The U. S. Army Infantry School)
  • Танкавая школа Арміі ЗША (the U. S. Army Armor School)
  • Парашутна-дэсантная школа Арміі ЗША (the U. S. Army Airborne School, навучае парашутыстаў для арміі, КМП, ВПС і флоту)
  • Навучальныя курсы для сіл спецыяльных аперацый арміі ЗША, Воінскі Універсітэт (Warrior University), навукова-даследчы інстытут арміі ЗША, унтэр-афіцэрская Акадэмія
  • Навучальнае падраздзяленне Корпуса марской пяхоты ЗША (навучае танкавыя экіпажы для КМП, а таксама спецыялістаў па тактычнай разведцы, па лагістыцы або па інжынернай службе)
  • Інстытут Заходняга паўшар’я па ўзаемадзеянні ў сферы бяспекі (навучальны ваенны і грамадзянскі персанал з краін Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі ў мэтах ваеннага або ваенна-прамысловага супрацоўніцтва, а таксама ў разведвальных і контрразведніцкіх мэтах згодна геапалітычным інтарэсам ЗША)
  • Дапаможныя падраздзяленні і падраздзяленні забеспячэння.

У культуры правіць

  • На тэрыторыі Форт-Мура здымаўся вядомы фільм «Зялёныя берэты» (1968) з акцёрам Джонам Уэйнам у галоўнай ролі. Пабудаваныя для фільма дэкарацыі в’етнамскай вёскі былі настолькі рэалістычныя, што вайскоўцы не сталі іх разбіраць пасля завяршэння здымак, — іх сталі выкарыстоўваць для падрыхтоўкі войскаў, якія адпраўляліся ў В’етнам.
  • У фільме «Мы былі салдатамі» (2002) з Мелам Гібсанам у галоўнай ролі паказаны віды самой базы — верталётныя ангары і навучальныя лакацыі ў сцэнах падрыхтоўкі амерыканскіх войскаў, а таксама казармы і раён размяшчэння афіцэрскіх дамоў у сцэнах хатняй жыцця палкоўніка і афіцэрскіх жонак.
  • У фільме «Пах жанчыны» (1992) з Аль Пачына ў галоўнай ролі, яго персанаж падпалкоўнік Фрэнк Слэйд падчас палемікі са сваім пляменнікам Рэндзі падчас святочнай вячэры на Дзень падзякі ўдакладняе, што інцыдэнт з жангліраваннем гранатамі, які прывёў да страты ім гледжання з удзелам яго калегі, маёра Вінцэнта Скуайрса, адбыўся менавіта ў Форт-Мур, а не Форт-Ліберці як выказаў здагадку яго суразмоўца.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Літаратура правіць

  • Conrad, Thomas E. Fort Benning: Home of the Infantry (A Bicentennial Review). // Infantry. — May-June 1975. — Vol. 65 — No. 3.

Спасылкі правіць