Гаральд Грэгары Мур
Гаральд Грэгары Мур-малодшы (англ.: Harold Gregory Moore Jr.; 13 лютага 1922 — 10 лютага 2017) — генерал-лейтэнант Арміі ЗША, удзельнік Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Больш вядомы як Хэл Мур.
Гаральд Грэгары Мур | |
---|---|
англ.: Harold Gregory Moore Jr. | |
| |
Дата нараджэння | 13 лютага 1922[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2017[4][1] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка: | Julia Compton Moore[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1945—1977 |
Званне |
![]() |
Камандаваў | 7th Cavalry Regiment[d] |
Бітвы/войны |
Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў школу ў Вашынгтоне. Затым два гады вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. У 1942 годзе паступіў на ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вест-Пойнт.
Прымаў удзел у Карэйскай вайне, знаходзячыся на пасадзе камандзіра роты. Калі ў 1965 годзе была перафарміравана 1-я кавалерыйская дывізія, у званні падпалкоўніка ўзначаліў батальён у яе складзе (1-ы батальён 7-га кавалерыйскага палка ў складзе 3-й брыгады). Батальён Мура вызначыўся ў адной з самых знакамітых бітваў В’етнамскай вайны — бітве ў даліне Я-Дранг. З 14 па 16 лістапада 1965 годы ён вёў абарончы бой у пасадачнай зоне X-Ray супраць праўзыходных сіл паўночнав’етнамскай арміі і апынуўся на мяжы поўнага знішчэння, чаго, аднак, не здарылася. Пасля ён стаў камандзірам 3-й брыгады. На гэтай пасадзе Мур знаходзіўся падчас некалькіх буйных аперацый, у тым ліку аперацыі «Masher».
За свой удзел у В’етнамскай вайне атрымаў другую па значнасці ваенную ўзнагароду Арміі ЗША — Крыжа «За выдатныя заслугі». Выйшаў у адстаўку ў 1977 годзе ў званні генерал-лейтэнанта.
У чэрвені 2009 года 87-гадовы Мур прыняў удзел у адкрыцці Нацыянальнага музея пяхоты ў Калумбусе (Джорджыя). Адным з экспанатаў музея стала дыярама зоны высадкі X-Ray падчас бітвы ў даліне Я-Дранг[6].
Памер 10 лютага 2017 у горадзе Оберн, штат Алабама[7], і быў пахаваны на могілках Форт-Бенінга 17 лютага з поўнымі ваеннымі ўшанаваннямі[8].
Сям’яПравіць
Выхаваў пецярых дзяцей[9]. Два сыны — кадравыя вайсковыя афіцэры.
У культурыПравіць
У 1992 годзе ў суаўтарстве з журналістам Джозефам Гэлаўэем напісаў кнігу «Мы былі салдатамі... і былі маладыя», прысвечаную бітвы ў даліне Я-Дранг. На аснове гэтай кнігі ў 2002 годзе быў зняты мастацкі фільм «Мы былі салдатамі», у якім роля Мура сыграў Мел Гібсан.
Быў згаданы ў кнізе Роберта Мейсана «Chikenhawk» («Кураня і ястраб»).
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Smith H. Hal Moore, Army general memorialized in book and film ‘We Were Soldiers,’ dies at 94 // The Washington Post / S. Buzbee — Washington: Fred Ryan, 2017. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ↑ а б в Roberts S. Lt. Gen. Harold Moore, Whose Vietnam Heroism Was Depicted in Film, Dies at 94 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2017. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Hal Moore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.oanow.com/news/local/we-were-soldiers-hero-passes-the-celebrated-life-story-of/article_0717084e-f08a-11e6-9fcb-636a74eceacb.html
- ↑ http://www.nytimes.com/1994/01/10/arts/review-television-returning-to-the-scene-of-a-vietnam-bloodletting.html
- ↑ Williams, Chuck, «Infantry Museum’s '100 Yards' Exhibit Touches Veterans Архівавана 21 чэрвеня 2009 года.», Columbus Ledger-Enquirer, June 19, 2009.
- ↑ Turner, Troy. We Were Soldiers' hero passes; the celebrated life story of a soldier, a leader, a father . oanow.com (11 лютага 2017).
- ↑ Graveside Service Ft Benning, GA Lt. Gen. Hal Moore, Feb 17, 2017 на YouTube. Published on February 17, 2017. Accessed on 2018-02-28.
- ↑ Galloway, Joseph L.. Vietnam story: The word was the Ia Drang would be a walk. The word was wrong , U.S. News & World Report (29 кастрычніка 1990). Праверана 29 красавіка 2007.