Франкентурм (Трыр)

(Пасля перасылкі з Франкентурм, Трыр)

Франкентурм (ням.: Frankenturm) — сярэдневяковая абарончая і жылая вежа, размешчана ў цэнтры горада Трыр, за 150 метраў на захад ад Галоўнай рыначнай плошчы.

Славутасць
Франкентурм
ням.: Frankenturm
Trier Frankenturm BW 1.JPG
49°45′24,80″ пн. ш. 6°38′21,80″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Трыр
Тып будынка жылая вежа
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата пабудовы XI стагоддзе

ГісторыяПравіць

Вежа пабудавана ў XI стагоддзі традыцыйным для старажытных рымлян спосабам — рады бутавага каменя чаргуюцца ў ёй з цаглянымі радамі.

Сваю назву вежа атрымала ў XIV стагоддзі па імі аднаго з жыхароў — Франка фон Зенгайма. Першапачаткова вежа была пяціпавярховай, аднак у 1308 годзе яна была разабрана да вышыні ў 3,5 паверха і над ёй быў ўзведзены аднасхільны дах.

Уваход у вежу быў размешчаны высока над зямлёй, і патрапіць у яе можна было толькі па драўлянай лесвіцы, якая ў выпадку неабходнасці падымалася ўверх.

У сярэдневяковым Трыры, меркавана, было сем ці восем падобных абарончых жылых веж. Але да нашых дзён, апроч Франкентурм, дашлі толькі Іерусалімская вежа і Дом трох вешчуноў.

Доўгі час у вежы Франкентурм жылі чыноўнікі, якія былі на службе ў архібіскупа.

У нашы дні вежа, рэканструяваная ў 2007 годзе, выкарыстоўваецца для правядзення гарадскіх свят, а таксама здаецца ў арэнду для правядзення розных мерапрыемстваў — канферэнцый, выставак, банкетаў.

СпасылкіПравіць