Аляксандр-Франсуа Дэпорт
Аляксандр-Франсуа Дэпорт (фр. Alexandre-François Desportes; 24 лютага 1661, Шампіньёль — 20 красавіка 1743, Парыж) — французскі жывапісец.
Аляксандр-Франсуа Дэпорт | |
---|---|
фр.: Alexandre-François Desportes | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1661[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1743[1][3][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Claude-François Desportes[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | нацюрморт |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАляксандр-Франсуа Дэпорт нарадзіўся ў 1661 годзе ў сям’і аратага. У 1673 годзе Дэпорт пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў фламандскага мастака Нікасіуса Бернаерста. У 1695—1696 гадах працаваў у Варшаве і быў прыдворным мастаком Яна III Сабескага і пісаў партрэты польскіх арыстакратаў. Пасля вяртання з Польшчы Дэпорт правёў шэсць месяцаў у Англіі, затым стаў прыдворным мастаком у Людовіка XIV і Людовіка XV, дзе, у прыватнасці, маляваў трафеі прыдворнага палявання.
Ён зрабіў таксама партрэты лепшых яго сабак: Бланш, Пон, Зэт і іншых. У 1699 годзе прыняў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. Карціна «Нацюрморт з сабакам і бітай дзічынай у ружовага куста» — стала адной з пазнавальных прац Дэпорта. Пасля яго смерці ў Парыжы засталася значная частка работ у яго студыі, у якой таксама вучыўся яго пляменнік Нікаля.
Дэпорт пахаваны ў царкве святога Германа (Жэрмена) у Парыжы.
Зноскі
- ↑ а б François Desportes
- ↑ François Desportes // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexandre François Desportes — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.