Франсіска дэ Кеведа

Франсі́ска Го́мес дэ Кеведа-і-Сантыба́нес Вільле́гас (ісп.: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасня 1580, Мадрыд8 верасня 1645, Вільянуэва-дэ-лос-Інфантэс, Габсбургская Іспанія) — празаік і паэт, буйнейшы іспанскі сатырык XVII.

Франсіска дэ Кеведа
Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas
Don francisco de quevedo-villegas.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 верасня 1580[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1645(1645-09-08)[2][3][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці María Gómez de Santibáñez[d]
Жонка Esperanza de Aragón[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Кірунак барока
Жанр сатыра, круцельскі раман
Мова твораў іспанская мова
Подпіс Firma de Francisco de Quevedo.gif
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Вальядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасціпансцю, вучонасцю і з’едлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 годзе пасля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Іспанію ён вярнуўся толькі пасля смерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненні памфлета супраць караля і яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны і правёў у турме чатыры гады. Ён выйшаў адтуль хворым і хутка сканаў.

Кеведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэнне нораваў, пануючыя ў грамадстве карысталюбства і эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санеты аздобленыя рэзкім пачуццём смутку і агіды. Толькі любоўныя санеты з’яўляюцца выключэннем: ў іх Кеведа не бязлітасны, а поўны прыкрасці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобраз смерці і разлажэння сустракаецца вельмі часта.

Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцця прайдзісвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Свядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).

Беларускія перакладыПравіць

Асобныя творы на беларускую пераклаў М. Шчур.

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Francisco-Gomez-de-Quevedo-y-Villegas
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118597353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Francisco de Quevedo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Lázaro Carreter F. Estilo barroco y personalidad creadora: Góngora, Quevedo, Lope de Vega. — Salamanca: Ediciones Anaya, 1966.
  • Ayala F. Cervantes y Quevedo. — Barcelona: Editorial Seix Barral, 1974.
  • Garciasol R. de. Quevedo. — Madrid: Espasa-Calpe, 1976.
  • Quevedo in perspective. / James Iffland, ed. — Newark: Juan de la Cuesta, 1982.
  • Arellano I. a.o. Rostros y máscaras: personajes y temas de Quevedo. — Pamplona: Ediciones Universidad de Navarra, 1999.
  • García Marruz F. Quevedo. — México: Fondo de Cultura Económica, 2003.
  • Gutiérrez C. M. La espada, el rayo y la pluma: Quevedo y los campos literario y de poder. — West Lafayette: Purdue UP, 2005.
  • González Quintás E. La metáfora en la poesía de Quevedo: la naturaleza y la mujer. Barañáin: Ediciones Universidad de Navarra, 2006.
  • Борхес Х. Л. Кеведо. // Собрание сочинений. — СПб.: Амфора, 2005. — Т. 2. — С. 358—365.
  • Сергиевская Г. Е. Консептизм как основа схождения двух философских языков: Грасиан и Кеведо //Когнитивные стили коммуникации. Теория и прикладные модели. — Симферополь, 2004. — C. 154—156.

СпасылкіПравіць