Адкрыць галоўнае меню

Францішак Дамінікавіч Далеўскі (польск.: Franciszek Dalewski; 1825 — 25 красавіка 1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў.

Францішак Далеўскі
Партрэт
Дата нараджэння: 1825
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 красавіка 1904(1904-04-24)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Дамінік Далеўскі[d]

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Падчас вучобы ў Віленскай гімназіі, разам з братам Аляксандрам у 1845 годзе стварыў таемную арганізацыю «Брацкі саюз» (з 1846 года «Брацкі саюз літоўскай моладзі»). Асуджаны да пакарання смерцю, замененага 15 гадамі катаргі. Вярнуўся ў Вільню ў 1860 годзе. Актыўна удзельнічаў у Паўстанні 1863—1864 гадоў, быў членам Віленскага паўстанцкага камітэту «белых». У ліпені 1863 года арыштаваны і асуджаны да 20 гадоў катаргі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Polski stownik biograficzny, t. 4. — Krakow, 1938;
  • Беларуская энцыклапедыя. Т 6. — Мн., 1998.
  • Далевские // Большая Советская энциклопедия: В 30 т. — 3-е изд. — М., 1969—1978. — Т. 7. — С. 511;
  • Смирнов А. Ф. Революционные связи народов России и Польши. 30—60 гг. XIX в. — М., 1962.
  • Wielka encyklopedia powszechna PWN. — Warszawa, 1963.