Франц Марцін Кюн
Франц Марцін Кюн (8 лістапада 1719, Вайсенгорн — 30 студзеня 1771, Лінц) — нямецкі мастак эпохі ракако.
Франц Марцін Кюн | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1719[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1771[1][3][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | ракако |
Уплыў | Іаган Георг Бергмюлер |
![]() |
Кюн нарадзіўся па цяперашняй Хаўптштрасэ 22 у Вайсенгорне. Бацька Ёган Якаб Кюн заснаваў жывапісную майстэрню, дзе навучаўся рамяству яго чацвёрты сын. Дадатковую падрыхтоўку жывапісец атрымаў у Ёгана Георга Бергмюлера ў Аўгсбургу, з якім ён таксама выканаў фрэскі ў касцёле Успення ў Дзісен-ам-Амерзее.
З 1745 па 1747 год Кюн знаходзіўся ў Італіі, дзе на яго паўплываў стыль жывапісу Джавані Батыста Цьепала. Пасля вяртання ён стварыў уласную майстэрню ў Вайсенгорне ў 1748 годзе. Асноўная дзейнасць жывапісца была сканцэнтравана ў бліжэйшай цэнтральнай Швабскай вобласці. Вучні: Конрад Хубер.