Франчэска Андрыёлі
Франчэска Андрыёлі (польск.: Franciszek Andriolli, літ.: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Раверэта — май 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжання; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.
Франчэска Андрыёлі | |
---|---|
літ.: Pranciškus Andriolis | |
Імя пры нараджэнні | Francesco Andriolli |
Дата нараджэння | 1794 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1861 |
Месца смерці | |
Паходжанне | італьянец |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Жанр | скульптура, жывапіс |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьСлужыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расію (1812), трапіў у палон. Пасля вызвалення з палону ажаніўся з полькай і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расійскае падданства. У Віленскім універсітэце атрымаў спецыяльнасць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбургу — спецыяльнасць настаўніка малявання (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.
Творчасць
правіцьУ 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім кафедральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаванне» для францысканскага касцёла Ушэсця Святой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Біржах.