Франчэска Бараміні
Франчэска Бараміні (італ. Francesco Borromini; уласна Франчэска Кастэла, італ. Francesco Castelli, 25 верасня 1599, Бісанэ, Тычына - 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік ранняга барока.
Франчэска Бараміні | |
---|---|
Francesco Borromini | |
| |
Дата нараджэння | 25 верасня 1599 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1667 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Мілан[3] і Рым[3] |
Архітэктурны стыль | барока |
Уплыў | Карла Мадэрна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Мілане. З 1619 працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Святога Пятра. Пасля смерці Мадэрна далучыўся да групы Берніні, дабудоўвае палацца Барберыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Берніні за папскую ўвагу. Для яго творчай манеры былі характэрныя адсутнасць прамых ліній, багацце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая планіроўка інтэр'ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьері ў царкве Сан-Джавані Дэі Фіёрэнціні, 22 ліпеня 1667 г. адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы і малюнкі, затым пакончыў з сабой.
Асноўныя пабудовы
правіць- 1622 — Сант-Андрэа-дэла-Вале (Sant’Andrea della Valle)
- 1629—1631 — Палацца Барберыні (Palazzo Barberini)
- 1631—1633 — Сабор Святога Пятра (San Pietro) (Ватыкан)
- 1634—1637 — Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ (San Carlo alle Quattro Fontane)
- 1637 — Oratorio de San Felipe Neri
- 1637—1638 — Chiesa di Santa Lucia in Selci
- 1642—1660 — Сант-Іва ала Сапіенца (Sant’Ivo della Sapienza)
- 1645—1650 — Palazzo Pamphili
- 1646—1667 — Colegio de Propaganda Fide
- 1647—1650 — Сабор Святога Іаана Латэранскага (San Giovanni in Laterano), (рэканструкцыя)
- Да 1655 — Chiesa di Santa Maria dei Sette Dolori
- 1653—1657 — Сант-Аньезэ-ін-Агонэ (Sant’Agnese in Agone)
- 1653—1665 — Сант-Андрэа-дэле-Фратэ (Sant’Andrea delle Fratte)
- 1667- Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні (Chiesa di San Giovanni dei Fiorentini)
Зноскі
- ↑ Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998. Праверана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ Борромини Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б RKDartists Праверана 28 кастрычніка 2022.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291
Спасылкі
правіць- Брытаніка (англ.)
- (англ.)
- (ням.) Архівавана 17 чэрвеня 2007.