Франчэска Мензокі

Франчэска Мензокі (іт. Francesco Menzocchi; 1502, Фарлі — 1574, Фарлі) — італьянскі мастак. Належыць да мастакоў Высокага Адраджэння і ранняга маньерызму. Нарадзіўся ў Фарлі, належаў да школы жывапісу Фарлі, працаваў у асноўным у Фарлі і Пезара.

Франчэска Мензокі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1502[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1574[2][3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Франчэска Мензокі таксама часам згадваецца як Іль Век’ё дзі Сан Бернарда. Першыя заняткі жывапісу атрымаў у мастака Марка Палмегані, затым вучыўся ў Джыралама Джэнгі.

Па запрашэнні Джэнгі працаваў над роспісам Вілы Імперыяле ў Пезара, дзе аказаў вялікі ўплыў на мастацкі стыль Рафаэле Коле, які таксама ўдзельнічаў у працы на роспісе.

Мензокі стварыў фрэскі «Ахвярапрынашэнне Мелхіседэка» і «Цуд Маны нябеснай» для капліцы Сан-Франчэска-дзі-Паўла ў базіліцы Ларэта. У Фарлі ён напісаў «Троіцу» для царквы Санта-Марыя-дэла-Грата.

У Венецыі ён напісаў чатыры карціны для драўлянай столі пакоя, прысвечанай Псіхеі ў палацы Палаца Грымані (1539-40 гады), працы да гэтага часу не захаваліся.

Біяграфія мастака была прадстаўлена ў «Жыццяпісе найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў» Джорджа Вазары.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Swartz A. Francesco Menzocchi // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Francesco Menzocchi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Francesco da Forlì // Frick Art Reference Library Photoarchive — 1920.
  5. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=794 Праверана 17 кастрычніка 2022.