Ульскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Фролкавіцкі сельсавет)

У́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Ула.

Ульскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ула
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 16 верасня 1957
Насельніцтва (2019) 1 312
Плошча 160 км²
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ула. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бешанковіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Ула атрымала статус гарадскога пасёлка. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Фролкавічы, сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі сельсавет[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 16 верасня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сокараўскага сельсавета[2].

8 красавіка 2004 года Ульскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет у сувязі з аднясеннем гарадскога пасёлка Ула да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), у склад сельсавета ўключаны пасёлак Ула, 12 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ульскага пассавета (Бортнікі 1, Бортнікі 2, Броды, Дворнікі, Дубішча, Зарэчча, Зорнікі, Паніззе, Узрэчча, Ульянаўка, Фролкавічы, Шавурына), і 15 населеных пунктаў скасаванага Сокараўскага сельсавета (Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына)[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1312 чалавек[6].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць