Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, ФНВА (самал.: Jabhadda Wadaniga Xoreynta Ogaadeenya) — узброеная групоўка паўстанцаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Эфіопіі і выступае за стварэнне незалежнай дзяржавы Агадэн і за аб’яднанне яго з Самалі ў Вялікае Самалі ў перспектыве.

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна
Ідэалогія самалійскі нацыяналізм
Штаб-кватэра Самалі (рэгіён)
Актыўная ў Агадэн
Сфарміравана 1984
Саюзнікі Flag of the Sidama Liberation Front.svg Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама
Праціўнікі Flag of the Ethiopian National Defense Force.svg Узброеныя сілы Эфіопіі
Колькасць членаў 2 000–3 000 чалавек
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Эфіопіі, Вайна ў Агадэне

ФНВА быў створаны ў 1984 годзе[1]. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова фронт заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць[2].

Сярод вядомых членаў ФНВА — Абдулахі Махамед Саадзі, першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993).

Зноскі

  1. Ethiopia ONLF rebels 'seize town', BBC.com, BBC News (9 сакавіка 2009). Праверана 10 верасня 2010.
  2. Unrest simmers in Ethiopia’s Ogaden — Africa — Al Jazeera English