Вайна ў Агадэне

ваенны канфлікт паміж Эфіопіяй, сепаратыстамі і ісламісцкімі групоўкамі правінцыі Агадэн

Вайна ў Агадэне — узброены канфлікт паміж Эфіопіяй, агадэнскімі сепаратыстамі і ісламісцкімі групоўкамі ў правінцыі Агадэн.

Вайна ў Агадэне
Паўстанцы ФНВА.
Паўстанцы ФНВА.
Дата 19942018
Месца Агадэн, Эфіопскае Самалі
Прычына Імкненне да незалежнасці самалійцаў Агадэна
Вынік Падпісанне мірнага дагавора
Праціўнікі
Эфіопія Эфіопія
пры падтрымцы
Агадэн
пры падтрымцы:
Эрытрэя Эрытрэя[4]

Джыхад Саюз ісламскіх судоў
Джыхад Аль-Каіда[5] (до 1997)

Камандуючыя
Мелес Зенаўі
Хайлемарыям Дэсалень
Махамед Далал

Шэйх Шарыф Ахмед

Агульныя страты
1300 забітых[6]

У Агадэне дзейнічала паўстанцкая ўзброеная групоўка Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, якая з 1994 года вяла ўзброеныя дзеянні супраць Эфіопіі. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова ФНВА заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць рэгіёну ад Эфіопіі. Таксама прадстаўнікі ФНВА выступалі за аднаўленне Вялікага Самалі. Дадзены канфлікт у значнай ступені быў зачынены для ўвагі знешняга свету, так як Адыс-Абеба трымала ў таямніцы ўсё, што адбывалася ў гэтым рэгіёне[7].

Вылазкі паўстанцаў ФНВА, як правіла, асвятляліся толькі замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, у той час як мясцовае тэлебачанне Эфіопіі замоўчвала праўду пра канфлікт. У 2007 годзе, ФНВА здзейсніў напад на нафтаноснае радовішча ў Аболе, у выніку якога загінулі 9 кітайскіх рабочых з кампаніі Sinopec і 61 эфіоп са службы аховы аб’екта[8]. У адказ Эфіопія пачала ваенныя дзеянні ў чэрвені 2007 года, з мэтай знішчыць групоўку паўстанцаў. Наступленне суправаджалася высокай крытыкай і абвінавачваннямі ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека[9]. Ваенныя дзеянні ў Агадэне былі цесна звязаны з удзелам Эфіопіі ў Самалійскай грамадзянскай вайне, так як адной з мэтаў для нападу Эфіопіі на Саюз ісламскіх судоў у снежні 2006 года было ў тым, каб перарэзаць сувязь паміж ФНВА і СІС[9].

У 2007—2008 гадах у Агадэне пачаліся жорсткія баі, якія былі звязаны з эфіопскай ваеннай аперацыяй у Самалі. На думку экспертаў, ФНВА прымаў актыўны ўдзел у баях супраць Эфіопіі ў сталіцы Самалі Магадыша ў 2006 годзе. Некаторыя з ісламскіх баевікоў беглі ў Агадэн, бо былі выгнаны з Магадыша[9]. Адносіны паміж ФНВА і іншай самалійскай ісламісцкай групоўкай, Джамаат Аш-Шабааб, не зусім ясныя. Хоць урад Эфіопіі сцвярджаў, што ўсе самалійскія групоўкі звязаны паміж сабой, але, на думку Human Rights Watch, паміж ФНВА і аш-Шабааб былі боесутыкненні ў 2007 годзе. ФНВА неаднаразова заяўляў, што збіраецца дыстанцыявацца ад некаторых больш радыкальных груповак, якія дзейнічалі ў дадзеным рэгіёне[4].

Адна з апошніх эфіопскіх ваенных аперацый прайшла паспяхова. Махамед Далал і многія іншыя лідары ФНВА былі забіты. Гэта прывяло да расколу групоўкі[10].

Прадмовы

правіць
 
Карта баявых дзеянняў у Агадэне.

У склад Эфіопіі дадзены рэгіён увайшоў у сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя і быў месцам амаль пастаяннага напружання паміж Самалі і Эфіопіяй з 1960-х гадоў. Канфлікт перайшоў у стан вайны ў канцы 1970-х, калі тагачасны прэзідэнт Самалі — Сіяд Барэ, паспрабаваў рэалізаваць праект Вялікага Самалі. Вайна працягвалася амаль год і скончылася перамогай Эфіопіі.

ФНВА быў утвораны ў 1984 годзе. У яго склад уліліся былыя байцы Фронту вызвалення Заходняга Самалі, аднак падтрымкі з боку Самалі ім не аказвалася[11].

ФНВА прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Эфіопіі, калі арганізацыя змагалася супраць ЧВАС і ваеннай дыктатуры Менгісту Хайле Марыям, але пры гэтым не была звязана з іншымі групоўкамі. Пасля падзення рэжыму Менгісту ў 1992 годзе, ФНВА увайшоў у склад урада новаўтворанага Самалійскага рэгіёну Эфіопіі, стаўшы там адной з галоўных палітычных партый. Пасля Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна заняўся адкрытай прапагандай сепаратызму, што прывяло да яго адхілення ад удзелу ў рабоце ўрада ў 1994 годзе і пераходу на цалкам нелегальнае становішча[9].

Эрытрэя і Самалі ў канфлікце

правіць

Эфіопія абвінавачвала суседнюю краіну Эрытрэю ў падтрымцы ФНВА і распальванні апасродкаванай вайны з мэтай знішчыць эканоміку Эфіопіі. Гэтыя дзве краіны сталі ворагамі пасля кровапралітнага канфлікту ў 1998-2000 гадах. Службовыя асобы ў Асмэры адмаўлялі факт аказання дапамогі ФНВА. Яны абвінавачвалі Эфіопію ў тым, што яна спрабуе выкарыстаць Эрытрэю ў якасці казла адпушчэння — за няздольнасць ўрэгуляваць спрэчкі з шматлікімі этнічнымі групамі ў Эфіопіі[12]. Пры ўсім тым Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна падтрымліваў Эрытрэю ў вайне супраць Эфіопіі ў 1998—2000 гадах. У Эрытрэі ФНВА атрымліваў матэрыяльна-тэхнічную і ваенную падтрымку[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2019. Праверана 3 мая 2019.
  2. Торговля оружием и будущее Белоруссии
  3. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия
  4. а б в Collective Punishment: War Crimes and Crimes against Humanity in the Ogaden area of Ethiopia’s Somali Region, Human Rights Watch, June 2008
  5. "The Clear Banner: Turkish Foreign Fighters and the Ogaden". Jihadology. Retrieved 24 May 2015.
  6. UCDP Conflict Encyclopedia: Ethiopia(недаступная спасылка). Uppsala Conflict Data Program. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2016. Праверана 2 February 2015.
  7. Unrest Simmers In Ethiopia’s Ogaden, April 15, 2008
  8. Ethiopian Rebels Kill 70 at Chinese-Run Oil Field — New York Times
  9. а б в г Ethiopia: Crackdown in East Punishes Civilians, Human Rights Watch, July 4, 2007.
  10. Garowe Online — Home Архівавана 10 сакавіка 2009.
  11. Ogaden Crackdown Carries High Cost Архівавана 11 чэрвеня 2011., Inter Press Service News Agency, July 5, 2007
  12. Ethiopian Rebel Group Denies Support From Eritrea Архівавана 19 лістапада 2008., VOA, April 25, 2007