Фрэдэрык Туорт (англ.: Frederick William Twort, 22 кастрычніка 1877, Камберлі, Англія — 20 сакавіка 1950) — англійскі мікрабіёлаг, які быў першаадкрывальнікам ў 1915 годзе бактэрыяфагаў (вірусаў, якія паражаюць бактэрыі).[2]

Фрэдэрык Туорт
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1877(1877-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1950(1950-03-20)[1] (72 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці ваенны ўрач, вірусолаг, мікрабіёлаг
Навуковая сфера вірусалогія і мікрабіялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў медыцынскую адукацыю ў бальніцы Сент-Томас (1900) і ў 1901—1902 гадах працаваў там жа.

У 1902—1909 гадах памочнік бактэрыёлага Лонданскай бальніцы.

З 1909 года дырэктар Браўнаўскага ветэрынарнага інстытута і прафесар бактэрыялогіі Лонданскага універсітэта.

Аўтар навуковых прац па культываванні мікраарганізмаў. Першым (1908) ужыў селектыўны метад для атрымання чыстай культуры бактэрый. Упершыню ў 1912 годзе вызначыў сумесна з Дж. Інгрэмам неабходнасць для росту некаторых мікраарганізмаў фактара роста (вітаміна K). У 1915 годзе апісаў разбурэнне гнойнага стафілакока перавіваемым фільтруючымся агентам. Тым самым ён упершыню адкрыў вірус бактэрый, названы ў 1917 годзе Ф. Д’Эрэлем бактэрыяфагам.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1929).

Зноскі

  1. Туорт Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Keen, E. C. (2012). «Phage Therapy: Concept to Cure». Frontiers in Microbiology 3. doi:10.3389/fmicb.2012.00238

Літаратура правіць

  • Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.