Фёдар Ангілейка
Фёдар Ангіле́йка — беларускі гравёр па дрэве ў ХVII — ХVIII ст[1]. Ярка выяўляў Магілёўскую школу гравюры[2]. Афармляў вядомыя кнігі «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), выдадзеных у магілёўскай друкарні М. Вашчанкі[1]. «Ирмолой сиречь Осмогласник» змяшчае выявы Ісуса Хрыста, цара Давіда і Іаана Прадцечы з уласным подпісам, а таксама дробныя карцінкі, яго ж працы, з манаграмай: Ѳ.А:[3]. Яго гравюрам уласцівы лаканізм тэхнічных прыёмаў і кампазіцыі, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва[2].
Фёдар Ангілейка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гравюра |
Мастацкі кірунак | Магілёўская школа гравюры |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нявер'е Фамы | Сашэсце Святога Духа на апосталаў | Успенне Маткі Боскай |