Адкрыць галоўнае меню

Іаан Дамаскін (~675, Дамаск — 4 снежня 749) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.

Іаан Дамаскін
араб. يوحنا الدمشقي‎‎
Ioann Damaskin ikona.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 676 ці 650[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 снежня 749
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Sarjun ibn Mansur[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: багаслоў, пісьменнік, клерык, філосаф, астраном, кампазітар
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Іаан Дамаскін
Іаан Дамаскін, гравюра В. Вашчанкі, 1702 г.

Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоннікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай патрыстыкі. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстоцелевай логікі, заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай схаластыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «Граматыка славянскай мовы»[2]. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў Заходняй Еўропе, у славянскіх краінах і на Русі. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.[3]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.182. ISBN 5-343-00151-3.

СпасылкіПравіць