Васіль Максімавіч Вашчанка
Васіль Максімавіч Вашча́нка (? — не пазней 1730) — беларускі друкар і гравёр па дрэву.
Васіль Максімавіч Вашчанка | |
---|---|
Дата смерці | 1730 |
Бацька | Максім Ярмалініч Вашчанка |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | дрэварыт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын М. Вашчанкі. Працаваў у Магілёве ў 1694—1730 гадах. Адносіцца да Магілёўскай школы гравюры[1].
Творчасць
правіцьБольшасць падпісаных і непадпісаных твораў (паводле некаторых звестак іх 22) звязана з кніжнай графікай. Выканаў дрэварыты: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698), «Неба новае» І. Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К. Т. Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз. Pacтoўскага (1702, загаловачны ліст з відам Maгілёва); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» (1730), антымінсы (гравюры на дрэве, адбітыя на палатне) 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Гравюры вылучаюцца майстэрскай пабудовай кампазіцыі, сялянскім тыпажом, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурных ліній.
Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.
Зноскі
- ↑ Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
Літаратура
правіць- Вощанка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Шчакацixiн М. Baciль Вашчанка — магiлеўскi гравер канца XVII — пач. XVIII сталецьця. — Менск, 1925.
- Е. Н. Пикулик. Вощанка // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2005. — Т. IX. — С. 496-497. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-015-3.
- Вощанка, Василий — артыкул з Вялікай біяграфічнай энцыклапедыі.
Спасылкі
правіць- ВАШЧАНКА Васіль Максімавіч(недаступная спасылка)