Фёдар Васільевіч Пакроўскі

археолаг

Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі[1] (руск.: Фёдор Васильевич Покровский; 1855, Кастрамская губерня — 31 ліпеня 1903, г. Падольск, Маскоўская губерня) — археолаг[2], музейны супрацоўнік.

Фёдар Васільевіч Пакроўскі
руск.: Фёдор Васильевич Покровский
Дата нараджэння 1855
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1903(1903-07-31)
Месца смерці
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія, музейная справа
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[2], якую скончыў у 1879[1] годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах[1].

У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні.

У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых[2]. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей[1].

Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе[1]. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года[1].

Працы правіць

  • Описание Виленского музея древностей, Вильна, 1892.
  • Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893.
  • Археологическая карта Гродненской губернии. Вильна, 1895.
  • Археологическая карта Ковенской губернии. Вильна, 1899.
  • K исследованию курганов и городищ на восточной окрайне современной Литвы // Труды IX apxeoлогического съезда. — M., 1897. Т. II, с. 138—196.

Зноскі

  1. а б в г д е Беларусь 1995.
  2. а б в Покровский, Федор Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Fiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць