Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты
Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты (Вялікі, руск.: Фёдор Леонтьевич Шакловитый; сярэдзіна 1640-х — 11 кастрычніка (21 кастрычніка) 1689[1]) — расійскі дзяржаўны дзеяч, акольнічы, глава Стралецкага прыказа (1682—1689), прыхільнік царэўны Соф’і Аляксееўны.
Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1640-я |
Смерць |
11 (21) кастрычніка 1689 |
Дзейнасць | дыпламат, палітык, шляхціч, дзяржаўны служачы |
БіяграфіяПравіць
Выхадзец з бранскіх дзяцей баярскіх. Сын двараніна маскоўскага Лявонція Андрэевіча Шаклавітага. У пачатку 1660-х гг. паступіў на службу ў пад’ячыя Разраднага прыказа. З 1672 г. пад'ячы Прыказа тайных спраў. Увесну 1676 г. ўзведзены ўдзяка Разраднага прыказа. У 1682 г. уваходзіў у склад камісіі па складанні радаводных кніг. 27 жніўня 1682 г. ўзведзены ў думныя дзякі, 7 снежня таго ж года — у думныя дваране.
У снежні 1682 становіцца главой Стралецкага прыказа. Актыўны прыхільнік ідэі ўзвядзення на прастол царэўны Соф’і Аляксееўны. Пад яго кіраўніцтвам была складзена панегірычная гісторыя рэгенцтва Соф’і. 15 чэрвеня 1689 г. становіцца акольнічым і намеснікам Вяземскім.
У жніўні 1689 г. распачаў спробу арганізаваць выступленне маскоўскіх стральцоў супраць Пятра I. Пакараны смерцю 11 кастрычніка 1689 г. на плошчы ў Троіца-Сергіева манастыра, дзе і быў пахаваны праз два тыдні. Магчыма, памёр 11 верасня. С. М. Салаўёў[2] піша: «11 верасня Шаклавіты, Пятроў і Чэрмны былі пакараны смерцю». М. Кастамараў таксама піша: «11 верасня, а 10 гадзіне вечара, насупраць Лаўры, каля вялікай дарогі, вывелі злачынцаў на смяротнае пакаранне пры вялікім сходзе народа. Шаклавітаму адсеклі галаву сякерай»[3].
Зноскі
- ↑ Дата смерці прыводзіцца паводле: Шакловитый Фёдор Леонтьевич // Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 16. — С. 115.
- ↑ С. М. Соловьёв. История России с древнейших времён. Т. 14.
- ↑ Костомаров Н. И. История России в жизнеописаниях её главнейших деятелей. Гл. 13. Царевна Софья
ЛітаратураПравіць
- Шакловитый, Федор Леонтьевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Розыскные дела о Фёдоре Шакловитом и его сообщниках. Т. 1‒4. — СПб.: Археографическая комиссия, 1884‒1893.
- Богданов А. П. Московская публицистика последней четверти XVII века. — М.: Институт российской истории РАН, 2001. — ISBN 5-8055-0071-X
- Галанов М. М. Фёдор Шакловитый. // Вопросы истории. № 3. 1995. — С. 155—159.