Фёдар Паўлавіч Хахракоў

Фёдар Паўлавіч Хахракоў (1 сакавіка 192521 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (25.09.1944 г., пасмяротна).

Фёдар Паўлавіч Хахракоў
руск.: Фёдор Павлович Хохряков
Khokhryakov Fyodor Pavlovich.jpg
Дата нараджэння 1 сакавіка 1925(1925-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1944(1944-07-21) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1943—1944
Званне малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Commons-logo.svg Фёдар Паўлавіч Хахракоў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сяле Югаўское Кунгурскага раёна Пермскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу. З чэрвеня 1941 па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў сакавіку 1943 г. У 1944 г. скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча (знаходзілася ва эвакуацыі ў горадзе Ірбіт, Свярдлоўская вобласць)[1]. Удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Камандзір 2-га агнявога ўзвода 3-й батарэі 1071-га знішчальна-процітанкавага палка (4-ы гвардзейскі Кубанскі казачы кавалерыйскі корпус, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Брэсцкай вобласці 18—21 ліпеня 1944 г. у баях каля вёскі Відамля Камянецкага раёна ўзвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Ф. П. Хахракова падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых кропак. Адважны афіцэр загінуў у баі 21.7.1944 г., прыкрываючы адыход параненых таварышаў.

Ф. П. Хахракоў быў пахаваны на месцы апошняга бою ў вёсцы Відамля, у 1960 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў скверы ў гарадскім пасёлку (зараз горад) Камянец Брэсцкай вобласці[1].

ПамяцьПравіць

Імем Героя названа адна з вуліц у Камянцы і Відамлянская сярэдняя школа. Імя Героя насілі піянерская дружына ў Югаўской сярэдняй школе і калгас у Кунгурскім раёне[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 564. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

СпасылкіПравіць