Фёдар Якаўлевіч Аляксееў

Фёдар Якаўлевіч Аляксееў (1753, Санкт-Пецярбург — 11 (23) лістапада 1824, Санкт-Пецярбург) — расійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў рускага гарадскога пейзажа. Сучаснікі называлі яго «рускім Каналетам». Найбуйнейшы майстар рускай ведуты.

Фёдар Якаўлевіч Аляксееў
Партрэт
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, дэкаратар
Дата нараджэння 1755[1] ці 1753[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) лістапада 1824[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Фёдар Якаўлевіч Аляксееў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын вартаўніка Акадэміі навук. У 1764 годзе быў прыняты па прашэнні бацькі ў навучанне ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў, да гэтага вучыўся ў гарнізоннай школе. У 1767 годзе сярод вучняў класа арнаментнай скульптуры, якім кіраваў Луі Ралан, далей у «маляўнічым класе» у Генрыха Фондэрмінта і Антоніа Перэзаноці. Скончыў Акадэмію мастацтваў з атэстатам 1-й ступені са шпагай (1773). У час навучання ўзнагароджваўся медалямі: малы сярэбраны (1771), малы залаты (1773). Атрымаў права на пенсійны працяг адукацыі за мяжой.

У 1773—1777 гадах удасканальваўся як тэатральны мастак у Венецыі, дзе пісаў і пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Мастацкі музей, Мінск, «Унутраны выгляд двара з садам. Лоджыя ў Венецыі», 1776).

Пасля вяртання ў Расію працаваў дэкаратарам Імператарскіх тэатраў (1779—1786). Вольны час прысвячае капіраванню твораў італьянскіх майстроў гарадскога пейзажа (Дж. А. Каналета, Б. Белота, К. Ж. Вернэ) у Эрмітажы. Гэтыя копіі прынеслі жывапісцу поспех і вядомасць, дзякуючы чаму ён змог пакінуць працу над тэатральнымі дэкарацыямі і заняцца любімай справай — пейзажам.

У 1790-х гадах выступіў з краявідамі Санкт-Пецярбурга («Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці», 1794, Траццякоўская галерэя), за якія ў 1794 годзе атрымаў званне акадэміка.

З 1803 года і да канца жыцця Ф. Я. Аляксееў выкладаў у пейзажным класе Акадэміі мастацтваў перспектыўны жывапіс.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 П. П—в Алексеев, Федор Яковлевич // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 15–17.
  3. Алексеев, Федор Яковлевич // Аконит — Анри — 1926. — Т. 2. — С. 189.
  4. (unspecified title) Праверана 3 чэрвеня 2020.