Фізіка гіпер’ядраў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Фізіка гіпер’ядраў — раздзел фізікі на стыку ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц, у якім прадметам даследавання выступаюць ядрападобныя сістэмы, якія змяшчаюць, акрамя пратонаў і нейтронаў, іншыя элементарныя часціцы — гіпероны. Таксама можна сказаць, што прадметам даследаванняў фізікі гіпер’ядраў з’яўляецца ўзаемадзеянне нізкаэнергетычных гіперонаў і атамных ядраў.

Метады даследаванняў і тэхніка правядзення эксперыменту перанятыя з ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц.

Гісторыя адкрыцця

правіць

Лямбда-гіпер’ядры (гіпер’ядры, якія змяшчаюць Λ-гіперон) былі адкрыты эксперыментальна ў 1953 годзе M. Данышам (M. Danysz) і E. Пнеўскім (J. Pniewski); у 1963 выяўлена двайное Λ-гіпер’ядро, якое змяшчае два лямбда-гіпероны. Сігма-гіпер’ядры, якія змяшчаюць Σ-гіперон, былі адкрыты ў 1979 годзе.

Уласцівасці гіпер’ядраў

правіць

Распады гіпер’ядраў адбываюцца звычайна ў выніку моцных узаемадзеянняў з часам жыцця 10−23−10−21 секунды (пры гэтым дзіўнасць захоўваецца, гэта значыць, у канчатковым стане прысутнічае гіперон або К-мезон). Аднак існуюць і больш доўгажывучыя гіпер’ядры, якія распадаюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, паколькі іх моцны распад забаронены законамі захавання. Час жыцця такіх гіпер’ядраў парадку часу жыцця свабодных гіперонаў (~ 10−10 с), дзіўнасць не захоўваецца. Прыклад такога распаду:

4ΛH → 4He + π-

Антыгіпер’ядры

правіць

Акрамя звычайных гіпер’ядраў, магчыма існаванне антыгіпер’ядраў — звязаных сістэм антынуклонаў і антыгіперонаў.

Гіпертрытон

правіць

Трытонам ў фізіцы называецца ядро трыція, то-бок часціца, якая складаецца з пратона і двух нейтронаў. Гіпертрытон замест аднаго нейтрона ўтрымлівае лямбда-гіперон — нестабільны нейтральны барыён, маса якога большая за масу нейтрона. Антыгіпертрытон — гэта антычасціца гіпертрытона і складаецца з антыпратона, антынейтрона і антыгіперона. Упершыню аб стварэнні антыгіпертрытона было абвешчана ў сакавіку 2010 года ў эксперыменце на калайдэры цяжкіх іонаў RHIC[1][2].

Зноскі

  1. "Физики получили самую тяжелую антиматерию". Лента.ру. 5 сакавіка 2010.
  2. "Observation of an Antimatter Hypernucleus"(англ.). Science. 4 сакавіка 2010.

Спасылкі

правіць