Філіпа Ілуміната

Філіпа Ілуміната (італ.: Filippo Illuminato; 21 жніўня 1930[1], Неапаль, Італія — 28 верасня 1943, Неапаль, Італія) — італьянскі хлопчык, які загінуў у атацы на нямецка-фашысцкія войскі падчас Чатырох дзён Неапаля  (італ.).

Філіпа Ілуміната
італ.: Filippo Illuminato
Філіпа Ілуміната падчас паўстання
Філіпа Ілуміната падчас паўстання
Род дзейнасці ваенны, партызан
Дата нараджэння 21 жніўня 1930(1930-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1943(1943-09-28) (13 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі — залатым медалём «За вайсковую доблесць».

Абставіны правіць

3 верасня 1943 года Саюзнікі падпісалі з Каралеўствам Італія Касібільскае перамір’е  (італ.). Пра гэта стала вядома 8 верасня, пасля чаго нацысцкая Германія атакавала Італію, свайго былога саюзніка па «Восі». 13 верасня нямецкі камендант Неапаля палкоўнік Вальтэр Шоль увёў каменданцкую гадзіну, а таксама прыгразіў жорсткай адплатай за любы напад. 26 верасня горад падняў паўстанне («Чатырох дзён Неапаля  (італ.)»), якое завяршылася 1 кастрычніка з уваходам у горад саюзных войскаў.

Філіпа Ілуміната паходзіў з беднай неапалітанскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы ён быў наняты памочнікам механіка ў аўтамайстэрню[2].

У дні паўстання правіць

У час паўстання хлопчык разносіў людзям ежу, ваду і боепрыпасы[3]. 28 верасня ён ў адзіночку атакаваў бранявік і быў забіты, паспеўшы кінуць дзве гранаты. У апісальнай частцы ўзнагароднага ліста гаворыцца[4]:

  Трынаццацігадовы баец паўстання ў Неапалі супраць нямецкай акупацыі, у адзіночку і з найвялікшай адвагай, пакуль астатнія шукалі сховішча, атакаваў бранявік, які меў намер уехаць на Віа Рома  (італ.) з боку плошчы Трыеста і Трэнта  (італ.). Кінуўшы ручную гранату, ён прасунуўся пад варожым агнём далей, кінуў другую і паў, изрешеченный кулямі. Такая найвышэйшая і высакародная адвага ставіць гэтага трынаццацігадовага хлопчыка ў адзін шэраг з героямі нацыі, яго варта з гонарам памятаць Неапалю і ўсёй Італіі.
— Неапаль, плошча Трыеста і Трэнта, 28 верасня 1943 г.

 

Філіпа Ілуміната з’яўляецца адным з чатырох юных удзельнікаў Супраціўлення  (італ.), пасмяротна узнагароджаных пасля паўстання вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі[5]. Яго імя носіць адна з вуліц Неапаля (італ.: Via Filippo Illuminato)[5] і сярэдняя школа ў камуне Муньяно-ды-Напалі (пасля аб’яднання са школай імя Луіджа Чирини — італ.: Scuola Secondaria «Illuminato-Cirino»)[6].

Зноскі

  1. Leonardi B.. Il labaro delle Medaglie d'oro al valor militare in Palazzo San Giacomo. Comune di Napoli. comune.napoli.it. Праверана 01.03.2021.
  2. Filippo Illuminato (італ.). Donne e Uomini della Resistenza. ANPI  (італ.) (25 Luglio 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 1.03.2021.
  3. Le Cronache di Civitas. — Edizioni Civitas, 1983. — Т. Volume 34, Issues 1-3. — С. 14.
  4. Illuminato Filippo (італ.). Presidente della Repubblica. quirinale.it. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 1 сакавіка 2021.
  5. а б Storie di Napoli: Filippo Illuminato „Filippo Illuminato: chi era e perché a Napoli c'è una strada che lo ricorda“ (італ.). NapoliToday. napolitoday.it (29 gennaio 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 1 сакавіка 2021.
  6. La storia della scuola (італ.). Scuola Media Statale "Illuminato-Cirino". illuminatocirino.edu.it. Праверана 1 сакавіка 2021.

Літаратура правіць

  • Le medaglie d'oro Al Valor Militare. — Rome: Tipografia regionale, 1965. — Т. Volume Secondo Individuali (1942-1959). — С. 332. — 809 с.