Фі́ліп Хы́ціл (чэшск.: Filip Chytil; нар. 5 верасня 1999) — чэшскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2017 года пад 21 нумарам.

Філіп Хыціл
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 верасня 1999(1999-09-05)[1] (24 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя нападнік
Рост 184 см[1]
Вага 87 кг
Клубная кар’ера*
Нью-Ёрк Рэйнджэрс

Кар’ера правіць

Хыціл пачаў гуляць за «Злін» у матчах Экстралігі з сезона 2016/17. У тым сезоне юнак закінуў чатыры шайбы і адзначыўся яшчэ чатырма перадачамі ў 38 гульнях, што стала другім паказчыкам у лізе сярод ігракоў у веку да 18 гадоў. Дзякуючы гэтаму, хакеіста запрыкмецілі ў НХЛ і абралі ўжо ў першым раўндзе драфта 2017 года. 14 ліпеня 2017 года Хыціл падпісаў трохгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»[2]. Па прыяднанні да трэніровачнага перадсезоннага лагера клуба чэх настолькі ўразіў сваімі здольнасцямі, што мясцовыя СМІ абралі яго найлепшым наваком. Напачатку першага сезона за акіянам спартсмен патрапіў у адну тройку з Матсам Зукарэла і Рыкам Нешам[3]. Аднак, правёўшы дзве гульні ў НХЛ, ён быў пераведзены ў фарм-клуб «Хартфард Вулф Пэк» Амерыканскай хакейнай лігі[4]. Толькі наступным сезонам нападнік вярнуўся ў галоўную каманду, заняўшы пачэснае месца сярод галоўных ігракоў клуба.

Зноскі