Кро́мержыж (чэшск.: Kroměříž, Крэмзір (ням.: Kremsier)) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Кромержыж Злінскага края. Размешчаны у гістарычным раёне Маравія, на беразе ракі Морава, на вышыні 201 метр над узроўнем мора. Плошча горада складае 55,61 км². Падзелены на 10 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 29 374 чалавекі (2006).

Горад
Кромержыж
Kroměříž
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Kromeriz, Marktpl, Schl.jpg
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Першае згадванне
Плошча
55,61 км²
Вышыня цэнтра
201 м
Насельніцтва
28 967 чалавек (2012)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кромержыж на карце Чэхіі
Кромержыж (Чэхія)
Кромержыж

Вядомы як Ганацкія Афіны (Hanácké Athény). У 1997 годзе гэты горад, сярэдневяковы цэнтр якога знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, быў прызнаны найпрыгожым гістарычным горадам Чэшскай Рэспублікі. У 1998 годзе тэрыторыя Архібіскупскага палаца была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ГісторыяПравіць

Кромержыж — старадаўні горад Краіны Ганакаў. Першае паселішча з'явілася на тэрыторыі Кромержыжа яшчэ ў часы Вялікай Маравіі. Упершыню згадваецца як вёска ў 1110 годзе, калі быў набыты оламаўцкім біскупам Ёганам II. Кромержыжу, размешчанаму на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, у 1266 годзе ўказам чэшскага караля Пржэмысла Отакара II быў пададзены статус горада, у тым жа годзе ў пачынаецца будаўніцтва замка. У 1290 годзе ўводзіцца гарадское права.

У часы Гусіцкіх войнаў Кромержыж быў апорай гусітаў у Маравіі. Вернуты быў Оламаўцкім біскупам толькі ў 1456 годзе. У 14671471 гадах горад апынуўся ў цэнтры ваенных дзеянняў паміж арміямі чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў і венгерскага караля Мацвея Корвіна.

У XVI — пачатку XVII стагоддзя Кромержыж ператвараецца ў адзін з найважнейшых палітычных і культурных цэнтраў Маравіі. Аднак у часы Трыццацігадовай вайны горад быў захоплены і цалкам разбураны шведамі. Ізноў адбудаваны толькі ў другой палове XVII стагоддзя Оламаўцкім біскупам Карлам II Ліхтэнштэйн-Кастэлькорнам. У час вайны за аўстрыйскую спадчыну, у 1742 годзе быў захоплены прускай арміяй, у 1752 годзе горад выгарэў пры пажары. У 1805 годзе быў заняты арміяй Напалеона.

У час Аўстрыйскай рэвалюцыі 1848 года, пасля прыгнечання Габсбургамі паўстання ў Вене, сюды, у Кромержыж пераехаў і да сакавіка 1849 года засядаў у біскупскім палацы аўстрыйскі рэйхстаг.

У 1885 годзе ў Кромержыжы сустракаліся і вялі перамовы па пытаннях еўрапейскай палітыкі імператар Аўстра-Венгрыі Франц-Іосіф і расійскі імператар Аляксандр III.

У красавіку 1939 года заняты нямецкай арміяй. Вызвалены ў 1945 годзе савецкімі войскамі.

Гарады-пабрацімыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

СпасылкіПравіць