Адкрыць галоўнае меню

Злінскі край (чэшск.: Zlinský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Маравія.

Злінскі край
чэшск.: Zlinský kraj
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Уключае 4 раёна
Адміністрацыйны цэнтр Злін
Гетман Jiří Čunek[d]
Афіцыйная мова чэшская
Насельніцтва (2011) 579 944 чалавек
Шчыльнасць 146,34 чал./км²
Плошча 3 963 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1206 м
Злінскі край на карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Код ISO 3166-2 CZ-ZL
Код аўтам. нумароў Z
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Злінскі край на Вікісховішчы

Змест

ГеаграфіяПравіць

Рэльеф края пераважна гарысты. Раўнінная мясцовасць цягнецца ўздоўж ракі Моравы і ў раёне Угерске-Градзіштэ. На поўначы края знаходзяцца Мараўскія Бескіды, да поўдня распасціраюцца Белыя Карпаты, якія ўтвараюць натуральную мяжу са Славакіяй. На поўдні размешчаны Усецінскія горы (Vsetínská hornatina) і Візавіцкае ўзвышша (Vizovická vrchovina). У горнай мясцовасці зямля бедная мінераламі і не спрыяльная для сельскай гаспадаркі. Урадлівыя глебы маюцца толькі ў далінах рэк. 49 % земляў выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. У рэгіёне знаходзіцца некалькі вялікіх ландшафтных запаведнікаў, перш за ўсё Бескіды і Белыя Карпаты, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. У мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы экалогіі створаны еўрарэгіён Белыя Карпаты.

Адміністрацыйны падзелПравіць

 
Адміністрацыйная карта края

Злінскі край падзяляецца на 4 раёна:

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Кромержыж 796 105 569 79
Угерске-Градзіштэ 991 141 467 78
Усецін 1143 142 420 61
Злін 1034 190 488 89

Буйныя гарадыПравіць

Горад Насельніцтва
(на 31 снежня 2005 года)
Злін 78 285
Кромержыж 29 024
Усецін 28 261
Валашске-Мезіржычы 27 362
Угерске-Градзіштэ 26 131
Отракавіцы 18 665
Угерскі-Брод 17 399
Рожнаў-пад-Радгаштам 17 129
Голешаў 12 332

ЭканомікаПравіць

Край належыць да рэгіёнаў з неразвітай інфраструктурай, што абумоўлена, перш за ўсё, аддаленасцю ад буйных вытворчасцей і недастатковым развіццём транспартных перавозак. 18 % прамысловых прадпрыемстваў края занята ў апрацоўчай прамысловасці — апрацоўцы гумы і пластмасы (2 %), металаапрацоўцы (27 %), электратэхніцы (14 %), машынабудаванні (3 %) і харчовай прамысловасці (5 %).

Зноскі

СпасылкіПравіць