Фітнес
Фі́тнес (англ.: fitness, ад дзеяслова «to fit» — адпавядаць, быць у добрай форме) — у шырэйшым сэнсе — гэта агульная фізічная падрыхтаванасць арганізма чалавека.
Апісанне
правіцьФізічная падрыхтаванасць складаецца з наступных элементаў:
- падрыхтаванасць сэрцава-судзіннай сістэмы;
- гнуткасць;
- цягліцавая цягавітасць;
- сіла;
- магутнасць;
- развітасць пачуцця раўнавагі;
- добрая каардынацыя рухаў;
- рэакцыя;
- шпаркасць;
- суадносіны цягліцавай і тлушчавай тканак у арганізме.
Кірункі
правіць- Танец на шасце (pole dance),[1]) — практыкаванні на пілоне для танцаў, сумесі эратычнага танца і элементаў спартыўнай гімнастыкі, скіраваныя на ўмацаванне ўсіх груп цягліц. Па пол-дэнсу праводзяцца Чэмпіянаты свету.
- Стэп-аэробіка — тып аэробікі з выкарыстаннем адмысловай стэп-платформы, якая дазваляе выконваць базавыя рухі разам з крокамі і прыскокамі на яе і праз яе ў розных кірунках. Стэп-аэробіка выдатна пасуе для прафілактыкі і лячэння астэапарозу і артрыту, а таксама для ўмацавання цягліц ног і акрыяння пасля пашкоджанняў калена.
- Фітнес-катанне на ролікавых каньках. Энергічнае катанне на ролікавых каньках спальвае больш калорый, чым бег (у сярэднім 374 калорыі ў бегу супраць 425 на роліках за 30 хвілін)[2]. Нагрузка на суставы і хрыбетнік пры катанні на роліках у разы меншая.
- Аквааэробіка — тып фітнесу, што агадвае выкананне фізічных практыкаванняў у вадзе пад музычнае суправаджэнне і спалучае сабою нагрузкі на ўсе асноўныя групы цягліц чалавека, чым тлумачыцца высокая эфектыўнасць заняткаў.
- Памп-аэробіка — сілавыя заняткі з выкарыстаннем міні-штангі «barbell». На занятках памп-аэробікай усе практыкаванні выконваюцца ў высокім тэмпе пад музыку. Танцавальныя элементы выняты, заміж іх выкарыстоўваюць розныя жымы, нахілы, прысяданні. Падчас выканання такіх практыкаванняў прапрацоўваюцца ўсе групы цягліц.
- BOSU — параўнальна новы тып фітнесу (бярэ пачатак з 1999 года[3]). Атрымаў сваю назву ад спартыўнага снарада «BOSU balance trainer», які формай напамінае палову гумовага мяча (паўсферу). Сваю назву гэты тып інвентару атрымаў ад акроніма «BOth Sides Up»[4] — гэта азначае «ўжыванне абодвух бакоў». Гэты спартыўны снарад можа выкарыстоўвацца з двух бакоў: паўсферай угару ці ўніз. Практыкаванні выконваюцца на няўстойлівай паверхні, што вельмі эфектыўна. Занятак на BOSU напамінае стэп-аэробіку — шмат падобных практыкаванняў, аднак складаная харэаграфія на іх адсутнічае, бо, выконваючы той ці іншы рух, даводзіцца яшчэ і працаваць над захаваннем раўнавагі.
- Танец жывата — прапрацоўвае прэс, спальвае лішні тлушч на жываце і сцёгнах.
- Каланетыка — адзін з камерцыйных кірункаў фітнесу. Практыкаванні каланетыкі грунтуюцца на асанах ёгі і статычных нагрузках, што чаргуюцца з расцяжэннем цягліц.
- Скандынаўская хада (ад анг. Nordic Walking), даслоўна — Хада з палкамі (фін. sauvakävely, ад sauva — «палка» і kävely — «хада», «шпацыр») — тып фізічнай актыўнасці, у якой ужываюцца пэўная методыка занятку і тэхніка хады з дапамогай адмыслова распрацаваных палак. Пад канец 1990-х стала папулярнай ва ўсім свеце. Сустракаюцца таксама назвы «паўночная хада», «фінская хада», «нардычная хада».
- Кросфіт — комплекс фітнес-практыкаванняў, распрацаваных больш за 20 гадоў таму былым гімнастам Грэгам Гласманам (ЗША), які адчыніў у 2001 годзе ў Каліфорніі (ЗША) сваю першую залу для кросфіту. Спачатку кросфіт выкарыстоўвалі для фізічнай рыхтоўлі пажарнікаў, але неўзабаве ён набыў папулярнасць. Кросфіт падзяляецца на «фізкультурны» (для большасці людзей) і «спаборніцкі» (для элітных атлетаў, прафесійных спартсменаў). Трэнераванні складаюцца з элементаў з інтэрвальных трэнераванняў высокай інтэнсіўнасці, цяжкай атлетыкі, лёгкай атлетыкі, пліяметрыкі, паўэрліфтынга, гімнастыкі, гіравага спорту і іншых відаў спорта і фізічнай дзейнасці. «Наша спецыялізацыя — не спецыялізавацца», — кажа Грэг Гласман. Кросфіт практыкуецца чальцамі больш за дзесяць тысяч спецыялізаваных залаў (названых «боксамі»), палова з якіх змесцавана ў ЗША.
- Фітбол-аэробіка — сілавыя практыкаванні і практыкаванні на расцяг выконваюцца з выкарыстаннем вялікага надзіманага мяча фітбола. Гэты тып аэробікі ўмацоўвае цягліцы, развівае каардынацыю рухаў і гнуткасць, паляпшае постаць.
- Слайд-аэробіка — комплекс практыкаванняў атлетычнай скіраванасці з выкарыстаннем адмысловага кілімка са слізкай паверхняй — слайд-дошкі. Большасць практыкаванняў напамінае рухі канькабежца і скіравана на развіццё цягліц ніжняй часткі цела, а таксама агульнай цягавітасці, пачуцця раўнавагі і каардынацыі. Слайд-аэробіка — аптымальны тып аэробікі для кабет, якія жадаюць пазбыцца ад лішніх кілаграмаў у вобласці сцёгнаў.
- Пілатэс — сістэма фізічных практыкаванняў, распрацаваная Джозафам Пілатэсам, і названая яго імем, уяўляе сабою комплекс з плыўных рухаў, скіраваных на паляпшэнне гнуткасці цела, умацаванне асобных цягліц і арганізма цалкам. Падчас занятку працуюць не толькі буйныя павярхоўныя цягліцы, але і дробныя глыбокія — то бок тыя, якія патрабуюць адменнага падыходу і спецыфічных трэнераванняў. Апроч асабліва аздараўленчага кірунку, пілатэс — аднаўленчы сродак пасля розных траўмаў — у прыватнасці, пакалечанняў хрыбетніка.
- Фітнес-ёга — інтэграцыя старажытнай гімнастыкі і здаровага ладу жыцця, з сучаснага пункту погляду. Урокі зводзяцца, галоўным чынам, да слушнага выканання пастаў і агульнага трэнеравання цела.
- Фітбокс спалучае ў сабе аэробіку і тайскі бокс. Пад рытмічную музыку і падтрымваючы высокі тэмп, спартсмен наносіць удары па баксёрскай грушы — тым самым пры выкананні практыкаванняў задзейнічаюцца як рукі, гэтак і ногі.
- Зумба-аэробіка уяўляе сабою комплекс танцавальных рухаў на грунце базавых крокаў. Яна ўмацоўвае цягліцы ніжняй часткі цела, стымулюе працу сэрцава-судзіннай сістэмы, паляпшае каардынацыю рухаў і постаць, спальвае лішнія калорыі і, адпаведна, лішнюю вагу.
- Стрэтчынг — комплекс практыкаванняў скіраваных на расцяжэнне цягліцавай тканкі, што вядзе да падвышэння эластычнасці і здымання напругі з прапрацаваных груп цягліц.
У залежнасці ад ключавога стылю танца вылучаюць:
- Фанк-аэробіку (кардыяфанк);
- Сіці-джэм;
- Хіп-хоп;
- Лацін (сальса-аэробіку);
- Афра-джаз;
- Рускі фолк;
- Джаз-мадэрн і г.д.
Трэнераванні вядуць ў хуткім тэмпе пад музыку, што адпавядае таму ці іншаму стылю. Танцавальная аэробіка вельмі прывабная, эмацыйная і мае вялікія перспектывы, аднак у навікоў увесь час узнікаюць цяжкасці з каардынацыяй уласнага цела.
Аздараўленчая методыка
правіцьУ вузкім сэнсе фітнес — гэта аздараўленчая методыка, што дазваляе змяніць формы цела і яго вагу і надоўга замацаваць дасягнуты вынік. Яна складаецца з фізічных трэнераванняў у спалучэнні са слушна падабранай дыетай. І практыкаванні, і дыета у фітнесе падбіраюцца індывідуальна — у залежнасці ад супрацьпаказанняў, веку, стану здароўя, будовы і адметнасцяў цела. Існуе таксама шэраг спаборніцкіх спартыўных дысцыплін (фітнес, атлетычны фітнес, боды-фітнес і г.д.), якія маюць агульную назву фітнес і з’яўляюцца варыянтамі (катэгорыямі) спаборніцкага бодыбілдынгу[5].
У сувязі з узростам папулярнасці новых, так званых экстрэмальных відаў спорта, некаторыя методыкі падрыхтоўкі, прынятыя ў іх, ужываюцца ў якасці аднаго з тыпаў фітнесу.
Фітнес увайшоў у беларускую моду з адкрыццём меж і перабудовай. Беларускае слова «фітнес» з’яўляецца транслітарацыяй англійскага слова fitness.
У апошнія гады ва ўсім свеце сярод дзяўчын набірае папулярнасць фітнес-матывацыя, якая ставіць галоўнай мэтай стварэнне ідэальнай фігуры. Яркімі прадстаўнікамі гэтага кірунку з’яўляюцца інструктары Джэніфер Ніколь Лі, Джэн Сэлтар, Ана Чэры і іншыя.[6][7][8][9][10]
У Расійскай Федэрацыі з 2013 года збіраюць навуковыя канферэнцыі па фітнесе. Арганізатар — Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.
Гл. таксама
правіць- Здаровы лад жыцця
- Спорт
- Лячэбная фізкультура
- Велнес
- Пілатэс
- Каланетыка
- Воркаўт
- Офісны фітнес
- BodyPump
Зноскі
- ↑ Беларуска Алеся Вазміцель выйграла чэмпіянат свету па танцы на шасце Архівавана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ The 7 best fat-blasters
- ↑ David Weck — CEO, Founder, Inventor Архівавана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BOSU — BOSU Ball Elite — BOSU Balance Trainer
- ↑ Upstream fitness: age breaking technique Архівавана 23 верасня 2015.
- ↑ Fitness Motivation Архівавана 17 мая 2017.
- ↑ Fitness Motivation
- ↑ Helping you reach your fitness goalsevery step of the way!
- ↑ Fitness Motivation Today Архівавана 29 верасня 2017.
- ↑ Fitness Motivation. The Real Secret For Fitness Motivation
Літаратура
правіць- Сюзанна Шлозберг, Лиз Непорент. Фитнес для «чайников». — М.: «Диалектика», 1999. — С. 272. — ISBN 1-56884-866-8.
- Corbin C. B., Lindsey R. Concepts of physical fitness with laboratories. 8th edition, WCB Brown&Benchmark publishers, 1994. ISBN 0-697-12611-0
Фітнес на Вікісховішчы |