Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон
Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон — вядомая віцебская піяністка канца XIX — пачатку XX стагоддзя, педагог[1].
Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон | |
---|---|
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антон Рыгоравіч Рубінштэйн |
Прафесіі | піяністка, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Выхаванцы | Марыя Веніямінаўна Юдзіна[d] |
Біяграфія
правіцьУ 1898 годзе Ф. Тэйтэльбаўм з адзнакай скончыла Пецярбургскую кансерваторыю[2], дзе вучылася ў Антона Рубінштэйна. Фрыда адной з першых атрымала прэмію А. Р. Рубінштэйна[3] і званне лаўрэата Пецярбургскай кансерваторыі[1]. Пасля выпуску канцэртавала цягам двух гадоў[1].
Стала жонкай Адольфа Рыгоравіча Левінсона, дзядзькі вядомага фізіёлага Сямёна Дыянесава. Муж Фрыды быў віяланчэлістам-аматарам, а пазней стаў кіраўніком акцыянернага сямейнага прадпрыемства па вытворчасці піва ў Віцебку[1].
Пасля замужжа пасялілася ў Віцебску. Марыя Давыдаўна музіцыравала дома, удзельнічала ў дабрачынных канцэртах. У іх дома збіраліся мясцовыя інтэлігенты, у тым ліку І. Пэн і сям’я Г. Юдзіна .
У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Фрыды Давыдаўны спявак Васіль Кармілаў і скрыпач Аркадзь Бяссмертны[4].
Ф. Давыдаўна не займалася выкладчыцкай дзейнасцю прафесійна, яна вучыла музыцы толькі «для ўласнага задавальнення і толькі надзвычай таленавітых маладых людзей»[5]. З 1906 па 1912 гг. давала першыя ўрокі фартэпіяна будучай вялікай піяністцы Марыі Веньямінаўне Юдзінай (1899—1970), стрыечнай сястры Г. Я. Юдзіна[6].
Зноскі
- ↑ а б в г Воспоминания Г. Я. Юдина. Записала Алла Никитина Архівавана 6 студзеня 2017. (руск.)
- ↑ Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
- ↑ У сваім завяшчанні заснавальнік першай рускай кансерваторыі Антон Рубінштэйн вылучыў спецыяльны капітал, на працэнты з якога павінна была штогод (аднак толькі пры наяўнасці годнага кандыдата) выдавацца прэмія ў выглядзе раяля лепшаму з выпускнікоў Пецярбургскай кансерваторыі бягучага года.
- ↑ Юлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы
- ↑ Шатских А. Витебск: Жизнь и искусства 1917—1922. М., 2001. С. 195
- ↑ Я единственная, кто работает с Евангелием в руках (руск.)