ХДС/ХСС (ням.: CDU/CSU), таксама «Саюз» (ням.: Union) — блок правацэнтрысцкіх палітычных партый у Германіі (і раней — ФРГ), які аб’ядноўвае «Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі» (ХДС) і «Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі» (ХСС). Пры гэтым ХСС актыўная толькі ў Баварыі, а ХДС — ва ўсіх астатніх землях за выключэннем Баварыі. Нягледзячы на праграмныя адрозненні, абедзве партыі маюць адзіную маладзёжную арганізацыю — «Маладзёжны Саюз».

ХДС/ХСС
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1949
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Сайт cducsu.de (ням.)

Згадванне ХДС/ХСС тычыцца звычайна аб'яднанай фракцыі гэтых партый у парламенце Германіі — Бундэстагу. На выбарах ХДС не выстаўляе сваіх кандыдатаў у аднамандатных акругах Баварыі, якая ёсць полем дзейнасці ХСС і, наадварот, ХСС не выстаўляе сваіх кандыдатаў па-за Баварыяй.

Старшыні фракцыі

правіць

Спасылкі

правіць
  • cducsu.de (ням.) — афіцыйны сайт