Хабы
Ха́бы[1] (трансліт.: Chaby, руск.: Хабы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, побач аўтадарога Брэст — Мінск, на ўсходзе — меліярацыйны канал.
Вёска
Хабы
|
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя Правіць
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні; дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
У 2015 годзе каля вёскі адбылася авіякатастрофа.
Насельніцтва Правіць
- 62 сялянскія душы (1858)
- 29 двароў, 228 жыхароў (1897)
- 10 двароў, 60 жыхароў (1921)
- 118 жыхароў (1959)
- 86 жыхароў (1970)
- 30 гаспадарак, 97 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Правіць
- Анатоль Тарасавіч Федарук — беларускі вучоны ў галіне геабатанікі. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1995).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура Правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх