Халаднік
Халаднік — традыцыйная страва беларускай, а таксама латышскай і літоўскай кухні.
Халаднік | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
беларуская кухня літоўская кухня[d] руская кухня украінская кухня[1] і латышская кухня[d] |
|
Краіна паходжання | Рэч Паспалітая |
Кампаненты | |
Асноўныя |
|
Падача | |
Тып стравы | суп |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгрыдыенты і гатаванне
правіцьВараны астуджаны бурак пачысціць, нацерці на буйной тарцы, свежыя агуркі нарэзаць невялікімі кубікамі. Зялёную цыбулю дробна нарэзаць і расцерці лыжкай, дадаць трохі солі, каб яна стала мяккай і сакавітай. Заліць гародніну халоднай гатаванай вадой, дадаць крыху воцату паводле смаку. У кожную порцыю халадніка пакласці палову варанага курынага яйка. Пры падачы на стол пакласці ў халаднік нарэзаны кроп. Есці са смятанай. Гарнірам служыць адвараная бульба.
Разнавіднасці
правіць- Халаднік па-мінску (з шчаўем і кефірам, без бульбы)
- Халаднік па-прыпяцку
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.16, Мн.,2003