Халакост у Лідскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Лідскай акругі — больш за 20 000[1] чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Лідзе, у вёсках Сялец (50 чалавек у ліпені 1941 года)[2][3], Беліца[4][5] (47 чалавек летам 1941 года[6][7]) і іншых.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Лідзе, дзе з лета 1941 па верасень 1943 года былі закатаваныя і забітыя каля 8000 чалавек.

У Лідскім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пастарнак Пётр і Стэфанія[8], Шумская Марыя, Малахоўскія Уладзіслаў і Франц[9], Дойлітка Ян, Стах і Співак (Дойлітка) Леакадзія[10].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Лідзе[11] і ў Беліцы[12].

Крыніцы

правіць
  1. а б «Памяць. Лідскi раён» 2004.
  2. «Памяць. Лідскi раён» 2004, с. 193.
  3. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 750, опись 1, дело 231, лист 14
  4. «Памяць. Лідскi раён» 2004, с. 208.
  5. Свидетельствуют палачи 2010, с. 168.
  6. «Памяць. Лідскi раён» 2004, с. 208—209.
  7. Холокост на территории СССР 2011, с. 62.
  8. Яд Вашем. История спасения. Пастернак Петр и Стефания. Архіўная копія ад 6 красавіка 2017 на Wayback Machine
  9. Яд Вашем. История спасения. Малаховские Владислав и Франц. Архіўная копія ад 6 красавіка 2017 на Wayback Machine
  10. Яд Вашем. История спасения. Дойлитко Ян, Стах и Спивак (Дойлитко) Леокадия. Архіўная копія ад 6 красавіка 2017 на Wayback Machine
  11. Историко-архитектурные памятники Лиды. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 5 красавіка 2017.
  12. Историко-архитектурные памятники Лидского района. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 5 красавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • В.Г. Баранаў, Н.М. Вайман, П.К. Галаваты i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Лідскi раён». — Мн.: «Беларусь», 2004. — ISBN 985-01-0522-4.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.