Сялец (Лідскі раён)

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. Чыгуначная станцыя Нёман.

Вёска
Сялец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827071
Сялец на карце Беларусі ±
Сялец (Лідскі раён) (Беларусь)
Сялец (Лідскі раён)
Сялец (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Сялец (Лідскі раён)

ГісторыяПравіць

У вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадваецца вёска, двор і фальварак Сялец над Нёманам у Беліцкай парафіі. Уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[2]. Гасцінец вёў праз вёску Сялец да перавозу цераз Нёман, а далей да карчмы і вёскі Руда.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1940—1954 гадах цэнтр Нёманскага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. [1]

СпасылкіПравіць