Хамадзі Джэбалі (араб. حمادي الجبالي‎‎‎‎; нар. 12 студзеня 1949, Сус) — прэм'ер-міністр Туніса з 24 снежня 2011 года, генеральны сакратар памяркоўнай ісламісцкай Партыі адраджэння (Эн-Нахда).

Хамадзі Джэбалі
араб. حمادي الجبالي‎‎
Member of the 2011 Constituent National Assembly[d]
22 лістапада 2011 — 23 снежня 2011
прэм’ер-міністр Туніса
24 снежня 2011 — 13 сакавіка 2013
Папярэднік Беджы Каід Эс-Себсі
Пераемнік Ali Laarayedh[d]
Нараджэнне 12 студзеня 1949(1949-01-12) (75 гадоў)
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык, інжынер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па адукацыі — інжынер са спецыялізацыяй па альтэрнатыўных крыніцах энергіі. Скончыў універсітэты ў Тунісе і Парыжы. З 1981 года займаецца палітычнай дзейнасцю. Працяглы час быў рэдактарам афіцыйнай газеты Партыі адраджэння, за публікацыю крытычных матэрыялаў неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку адзін год правёў за кратамі. У 1992 годзе разам з іншымі актывістамі партыі быў абвінавачаны ў падрыхтоўке дзяржаўнага перавароту і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Быў амніставаны ў 2006 годзе.

У 2011 годзе Партыя адраджэння зноў пачала легальна працаваць пасля рэвалюцыі. 23 кастрычніка 2011 года на выбарах ва Ўстаноўчы сход партыя атрымала 89 з 217 месцаў. Паводле дамоўленасці паміж свецкімі партыямі і Партыяй адраджэння, Джэбалі быў прызначаны прэм'ер-міністрам, а прадстаўнік свецкіх партый Мансыф аль-Мурзукі — прэзідэнтам[1].

Зноскі

Спасылкі правіць