Ханс Буркмайр
Ханс Буркмайр, у літаратуры называюць Старэйшым (ням. Hans Burgkmair [der Ältere]; 1473, Аўгсбург — 1531, там жа) — нямецкі жывапісец, графік і скульптар эпохі Адраджэння.
Ханс Буркмайр | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр |
Дата нараджэння | 1473[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1531[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thoman Burgkmair[d] |
Жонка | Anna Burgkmair[d] |
Дзеці | Hans Burgkmair the Younger[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ганс Буркмайр нарадзіўся ў 1473 годзе ў горадзе Аўгсбургу; паходзіў з сям’і мастакоў. Першапачатковае навучанне ён прайшоў у свайго бацькі, мастака Томана Буркмайра (1444—1523). З 1488 па 1490 год Буркмайр праходзіў навучанне ў Кальмары ў Эльзасе ў Марціна Шонгаўэра. Каля 1507 года мастак пабываў у Італіі, дзе яго прыцягнула творчасць Карла Крывелі і Віторэ Карпача.
Нараўне з жывапісам Буркмайр займаўся ксілаграфіяй. Ханс Буркмайр прыцягваўся неаднаразова да прац самім імператарам Максіміліянам I (ілюстраванне рамана Theuerdank) і карыстаўся вялікай славай як у сябе ў Аўгсбургу, так і за яго межамі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ а б Hans, the elder Burgkmair // Каралеўская акадэмія мастацтваў — 1768. Праверана 9 кастрычніка 2017.