Кальмар (Францыя)

горад у Францыі

Кальма́р (фр.: Colmar, вымаўляецца [kɔlmaʁ], ням.: Colmar, эльз. Kulmer [ku:lmër]) — горад на паўночным усходзе Францыі, у цэнтральнай частцы рэгіёна Эльзас, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Верхні Рэйн. Насельніцтва 67 409 чал. (2011) — гэта трэці паводле велічыні горад Эльзаса (пасля Страсбурга і Мюлуза) і другі ў Верхнім Рэйне. Размешчаны ў сэрцы вінаробчага рэгіёна, Кальмар атрымаў мянушку «сталіцы Эльзаскіх він»[3].

Горад
Кальмар
фр.: Colmar
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Gilbert Meyer
Заснаваны
1226
Першая згадка
Горад з
Плошча
66,57 км²
Вышыня цэнтра
197 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
67163 чалавекі
Шчыльнасць
981 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
389
Паштовыя індэксы
68000[2]
Афіцыйны сайт
colmar.fr (фр.)
Кальмар на карце Францыі
Кальмар (Францыя) (Францыя)
Кальмар (Францыя)

Гісторыя

правіць

Кальмар упершыню згадваецца ў 823 годзе пад назвай Columbarium (т.б. галубятнік), як уладанне караля франкаў Людовіка I Набожнага. Каля 1000 года на месцы сучаснага калегіума Св. Марціна была пабудавана першая царква. У 1106 горад згарэў. У 1156, 1179 і 1186 горад наведваў імператар Фрыдрых I Барбароса. У 1226 Кальмар становіцца імперскім горадам непасрэдна пад уладай Фрыдрыха II[4]. У гэты час у горадзе асталяваліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх ордэнаў: францысканцы, дамініканцы, аўгусцінцы. У 1295 была пабудавана першая ратуша, а ў 1337 — рачны порт. У 1354 Кальмар далучыўся да дэкаполіса — саюза дзесяці вольных гарадоў Эльзаса. У 1376 горад атрымаў права выбіваць уласную манету. У 1418 у Кальмары прайшла эпідэмія чумы. У 1512 з горада прагналі яўрэяў. У 1575 у горадзе афіцыйна дазваляецца лютэранства (побач з каталіцтвам). Падчас Трыццацігадовай вайны Кальмар быў заняты ў 1632 годзе шведамі. У 1673 годзе горад занялі французы, а ў 1679 паводле Німвегенскіх мірных дагавораў ён афіцыйна стаў часткай дзяржавы Людовіка XIV. З 1791 Кальмар стаў цэнтрам дэпартамента Рэйн Верхні, а па заканчэнні франка-прускай вайны (18701871) — часткай рэйхсланда Эльзас-Латарынгія. Але ўжо ў 1918, па выніках Першай сусветнай вайны горад зноў адыйшоў да Францыі. 22 жніўня 1926 увайшло ў гісторыю горада як Кальмарская крывавая нядзеля: на гэты дзень прэфектура дала дазвол прыхільнікам аўтаноміі на правядзенне мітынгу, але французскія нацыяналісты пры дапамозе жандармерыі напалі на дэманстрантаў і нават паранілі некаторых з іх[5]. З 1940 горад быў заняты войскамі Трэцяга Рэйха, пакуль 2 лютага 1945 яго не вызвалілі войскі антыгітлераўскай кааліцыі. З таго часу ён належыць Францыі.

Славутасці

правіць

Міжнародныя адносіны

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Гарады-партнёры

правіць

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць