Царква Сен-Мартэн (Кальмар)
Царква Сен-Мартэн (фр.: Eglise St.Martin) — гатычная царква, прысвечаная св. Марціну Турскаму, знаходзіцца ў горадзе Кальмар у Францыі на Саборнай плошчы. Была пабудавана ў XIII—XIV стагоддзях. Доўгі час у ёй захоўвалася вядомая алтарная кампазіцыя «Мадонна ў альтанцы з ружаў» Марціна Шангаўэра, створаная спецыяльна для гэтай царквы.
Славутасць | |
Царква Сен-Мартэн | |
---|---|
48°04′38″ пн. ш. 7°21′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва[3] |
Епархія | Страсбурская архідыяцэзія[d] |
Благачынне | Унтэрліндэн[d][3] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1237 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЦарква Сен-Мартэн была пабудавана ў гатычным стылі ў XIII—XIV стагоддзях. Знаходзіцца на цэнтральнай Саборнай плошчы ў горадзе Кальмары. У 1473 годзе спецыяльна для царквы Сен-Мартэн была напісана алтарная кампазіцыя «Мадонна ў альтанцы з руж». Аўтарам працы стаў Марцін Шангаўэр. Карціна захавалася да нашага часу і з’яўляецца адзінай датаванай працай Шангаўэра, якая дайшла да нашага часу. На ёй намалявана закрытая альтанка, напоўненая ружамі, у якой знаходзяцца Мадона з немаўлём. Фон працы валодае залатым ззяннем. Галава Мадоны схілена ў бок. У канцы XVIII стагоддзя карціна знаходзілася не ў царкве Сен-Мартэн, а ў езуіцкім манастыры для захаванасці (у той час творы мастацтва, якія адлюстроўвалі святых і каралёў, падвяргаліся небяспецы). Цяпер яна знаходзіцца ў дамініканскай царкве Кальмара.
Царква Сен-Мартэн адрозніваецца ўнікальным шпілем, створаным у мангольскім стылі ў 1572 годзе і крытым меддзю. Дах царквы — двухсхільны, пакрыты дахоўкай. Званіца трох’ярусная, са спічастымі вокнамі, якія ўмацаваны контрфорсамі.
Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б https://messes.info/lieu/68/colmar/saint-martin