Харальная сінагога (Слуцк)
Харальная сінагога — сінагога, якая існавала ў Слуцку ў 1880—1944 гадах.
Сакральнае збудаванне | |
Харальная сінагога | |
---|---|
| |
53°01′48″ пн. ш. 27°32′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слуцк |
Дата заснавання | 1880 |
Будаўніцтва | 1880 |
Дата скасавання | 1944 |
Стан | Знішчана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. У пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына.
Размяшчалася на сыходжанні вуліц Віленскай і Садовай[1].
Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта. Будынак сінагогі пераабсталявалі пад кінатэатр «Радзіма». Фільмы тут ішлі як пры Савецкай уладзе, так і пасля акупацыі горада немцамі. У 1944 годзе будынак быў разбураны адступаючымі з горада нямецкімі войскамі
Архітэктура
правіцьУяўляла прамавугольны ў плане аб’ём, пакрыты двухсхільным дахам з прычолкам. Сцены будынка праразалі выцягнутыя ўгору арачныя аконныя праёмы. Вонкавым элементам дэкору з’яўляўся выразны па малюнку карнізны пояс, у ламаную лінію якога ўключаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку вуліцы Садовай. Інтэр’ер дзяліўся на асноўную частку, вестыбюль і размешчаныя сіметрычна па баках яго два дадатковыя памяшканні[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000, с. 53.
- Грицкевич А. П. Слуцк. Мн. 1960, с. 49.