Харвацкі Сабар
Харвацкі Са́бар (харв.: Hrvatski sabor) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Харватыі.
Склад
правіцьСкладаецца з дэпутатаў, колькасць якіх вагаецца ад 100 да 160. Парламент абіраецца прамым ўсеагульным тайным галасаваннем на чатырохгадовы тэрмін. Мандаты дэпутатаў могуць быць прадоўжаны выключна падчас ваеннага становішча.
Вызначаная колькасць мандатаў зарэзервавана за этнічнымі меншасцямі і харвацкай дыяспарай.
Кіраўніком сабора з’яўляецца Старшыня (харв.: Predsjednik).
Двухпалатны парламент 1990—2001 гг.
правіцьЗгодна з Канстытуцыяй Харватыі 1990 года, Сабар складаўся з дзвюх палат:
- Палата Дэпутатаў (харв.: Zastupnički dom), куды выбіралі дэпутатаў прамым галасаваннем;
- Палата Жупанаў (харв.: Županijski dom), у якую 21 жупанія прызначала па 3 сваіх прадстаўніка без уліку колькасці жыхароў.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Hrvatski sabor (харв.) (англ.)