Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева
Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева (укр.: Харківський національний аграрний університет імені В. В. Докучаєва) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева | |
---|---|
Харківський національний аграрний університет імені В. В. Докучаєва | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Харківський національний аграрний університет імені В. В. Докучаєва |
Міжнародная назва | Kharkiv National Agrarian University named after V.V. Dokuchayev |
Заснаваны | 1816 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 4 000 |
Дактары | 30 |
Краіна | |
Размяшчэнне | п. Дакучаеўскэ, Харкаўскі раён, Харкаўская вобласць |
Узнагароды | |
Сайт | knau.kharkov.ua |
Гісторыя
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў 1816 годзе у прыгарадзе Варшавы Марымонце пад назвай Інстытут зямельнай гаспадаркі. Першым дырэктарам інстытута быў прызначаны вядомы ў Варшаве педагог Веніямін Флят. У 1840 годзе да яго была далучана Варшаўская лясная школа, і ён стаў называцца Марымонцкім інстытутам сельскай гаспадаркі і лесаводства. У 1862 годзе інстытут быў пераведзены ў Пулавы Люблінскай губерні, дзе ён атрымаў назву Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства. Тут ён знаходзіўся да пачатку Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе ён быў эвакуяваны ў Харкаў. У 1921 годзе інстытут быў адноўлены пад новай назвай - Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут.
Падчас Другой сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Катакурган Узбекскай ССР. У кастрычніку 1944 года ён вярнуўся ў Харкаў. У сакавіку 1946 годзе з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага вучонага-глебазнаўцы В. В. Дакучаева інстытуту было прысвоена яго імя. У 1991 годзе інстытут быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева, а ў 2002 годзе - прысвоены статус нацыянальнага.
Факультэты
правіць- Агранмічны факультэт
- Факультэт лясной гаспадаркі
- Факультэт менеджменту і эканомікі
- Факультэт аховы раслін
- Факультэт інжынераў землеўпарадкавання
- Факультэт уліку і фінансаў
- Інстытут міжнароднай адукацыі і павышэння кваліфікацыі
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 17 лютага 2022.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286