Украінскі правапіс 1928 года

(Пасля перасылкі з Харкаўскі правапіс)

Украінскі правапіс 1928 года, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпныкоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасня 1928 года зацвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікалай Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 года гэты правапіс быў зацверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.

Рыгор Галаскевіч

Гісторыя правіць

У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркавання. Сярод удзельнікаў Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсітэцкіх прафесараў па лінгвістыцы і філалогіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Свянціцкі, Васіль Сімовіч.

Харкаўскі правапіс і класічны правапіс беларускай мовы правіць

Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з класічным правапісам беларускай мовы.

Напрыклад:
  • Агульны прынцып перадачы запазычанняў з грэчаскай мовы. Перадача грэчаскай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
  • Напісанне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Афіцыйны правапіс беларускай мовы Тарашкевіца Афіцыйны правапіс украінскай мовы Харкаўскі правапіс украінскай мовы
Эфір Этэр Ефір, етер Етер
Эфіопія Этыёпія Ефіопія, Етіопія Етіопія
Кафедра Катэдра Кафедра, катедра Катедра
Класічны Клясычны Класичний Клясичний
Блок Блёк Блок Бльок
Лагуна Лягуна або ляґуна Лагуна Ляґуна
Агрэст Агрэст або аґрэст Аґрус Аґрус і аґрест
Незалежнасці Незалежнасьці Незалежности, незалежності Незалежности

Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць