Харыціна (князёўна літоўская)
Свецкае імя не вядома, у інацтве Харыціна (магчыма 1221[2] — 5 кастрычніка 1287, Ноўгарад[2]) — князёўна літоўская, святая праваслаўнай царквы ў ліку прыпабодных. Памяць 5 кастрычніка.
Харыціна | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1221 |
Смерць | 1281[1] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Дзейнасць | ігумення |
Паходзіла з роду літоўскіх князёў, сваякоў Міндоўга, які вымушаны былі збегчы з Літвы, на думку А. Мельнікава ў Полацк. У 12-гадовым узросце мусіла выйсці замуж за наўгародскага княжыча Фёдара Яраславіч, але жаніх памёр у дзень вяселля (10.6.1233). Паводле падання, бацька жаніха вярнуў нявесце пасаг і адправіў да дому, але яна замест гэтага прыняла пострыг у наўгародскім Петрапаўлаўскім манастыры на Сінічай гары. На думку А. Мельнікава, манастыр збудаваны полацкімі майстрамі ў XII ст. і магчыма быў полацкім падвор’ем у Ноўгарадзе.[3]. Пазней была абрана настаяцельніцай, потым ігуменняй манастыра.
Шанаванне Харыціны ў манастыры пачалося адразу па яе смерці, пазней было выяўлена і нятленне рэштак.
Зноскі
- ↑ Харитина, преподобная // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVII. — С. 76.
- ↑ а б Мельнікаў, 2005, с. 115.
- ↑ Мельнікаў, 2005, c. 114.
ЛітаратураПравіць
- Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2. — С.114, 115.