Хаціка: Гісторыя сабакі

брытанска-амерыканская драма

«Хаціка: гісторыя сабакі» (англ.: Hachi: A Dog's Tale) ― брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі. Экранізацыя вядомай рэальнай гісторыі пра жыццё сабакі Хаціка[11]. Фільм быў зняты ў 2009 годзе.

Хаціка: Гісторыя сабакіM:
англ.: Hachi: A Dog's Tale
Жанр драматычны фільм[2][3] і сямейны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 93 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 8 чэрвеня 2009 і 12 лістапада 2009[1]
IMDb ID 1028532
Афіцыйны сайт

На беларускую мову фільм агучылі ў 2019 годзе ў рамках праекту "Беларускія ўікэнды" кінапраектам Кінаконг. Паказы адбыліся ў кінатэатрах «Масква» і Silverscreen з 5 па 7 ліпеня.[12][13]

Станам на люты 2024 года фільм займаў 234 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт правіць

Аднойчы прафесар Уілсан знаходзіць на чыгуначнай платформе шчанюка пароды акіта-іну і, пашкадаваўшы, прыносіць яго дадому. З таго дня пачынаецца кранальная гісторыя стасункаў гаспадара і сабакі. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць. Гісторыя сяброўства і сапраўднай вернасці.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Лэйла / Чыка / Форэст Хаціка Хаціка
Рычард Гір Прафесар Паркер Уілсан Прафесар Паркер Уілсан
Джаан Ален Кейт Уілсан Кейт Уілсан
Сара Ромер Эндзі Уілсан Эндзі Уілсан
Робі Саблет Майкл Майкл

Зноскі

  1. http://www.kinokalender.com/film7193_hachiko-eine-wunderbare-freundschaft.html
  2. а б в http://www.filmaffinity.com/en/film994598.html Праверана 7 красавіка 2016.
  3. http://www.cinemarx.ro/filme/Hachiko-A-Dogs-Story-Hachiko-Povestea-unui-caine-432988.html Праверана 8 красавіка 2016.
  4. http://www.imdb.com/title/tt1028532/?ref_=fn_al_tt_1 Праверана 7 красавіка 2016.
  5. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. а б в г д е ё ж http://www.imdb.com/title/tt1028532/fullcredits Праверана 7 красавіка 2016.
  7. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=128959.html Праверана 7 красавіка 2016.
  8. а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=128959.html Праверана 8 красавіка 2016.
  9. а б BFI Film & TV Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
  10. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  11. A Tale of Unbound Loyalty: Hachikō, the Dog Who Waited for 9 Years for His Master's Return. Unbelievable-Facts.com (1 мая 2013). Праверана 1 March 2014.
  12. Хаціка па-беларуску 5-7 ліпеня ў кінатэатрах! . kinakong.by. Праверана 6 лютага 2024.
  13. Ад 5 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах — «Хаціка» па-беларуску . Наша Ніва. Праверана 6 лютага 2024.

Спасылкі правіць