Кінаконг — беларускі кінапраект, які робіць прафесійнае агучванне фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і вірусных ролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіць рэгулярныя кінапаказы.

Кінаконг
Краіна
Тып арганізацыі сайт
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнікі
Андрэй Кім
kinakong.by

Агучаныя фільмыПравіць

Беларуская назва Арыгінальная назва Апісанне
«Аватар»
«Аватар: шлях вады»
«Адзін дома» Home Alone Амерыканская калядная кінакамедыя 1990 года рэжысэра Крыса Каламбуса.
«Аліса ў Цудазем’і» Alice in Wonderland амерыканскі фільм 2010 года Ціма Бёртана.
«Васьмікласнікі не плачуць» Achtste Groepers Huilen Niet Нідэрландская драма рэжысёра Дэніса Ботса, прысвечаная праблеме дзіцячай лейкеміі.
«Вогненыя калясніцы» Chariots of Fire
«Гэта цудоўнае жыццё» It’s a Wonderful Life Амерыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысёра Фрэнка Капры, паказаная ў 1946 годзе.
«Жонка наглядчыка заапарка» The Zookeeper’s Wife Гістарычны ваенны фільм рэжысёра Нікі Кара з Ёханам Хельдэнбергам, Джэсікай Чэстэйн і Даніэлем Брулем у галоўных ролях. Заснаваны на рэальных падзеях жыцця работнікаў Варшаўскага заапарка.
«Кніга Ілая  (англ.)» The Book of Eli Амерыканскі постапакаліпсіс.
«Лютэр» Luther Амерыканска-нямецкі фільм прысвечаны біяграфіі знакамітага рэфарматара Марціна Лютэра.
«Свет Юрскага перыяду: панаванне»
«Мой сябар жырафа» Dikkertje Dap
«Мортал Комбат» Mortal Kombat
«Падынгтан» Paddington Сямейны брытанска-французскі фільм пра прыгоды мядзведзіка Падынгтана ў Лондане.
«Падынгтан 2» Paddington 2 Сямейны брытанска-французскі фільм пра прыгоды мядзведзіка Падынгтана ў Лондане.
«Пакуль ногі носяць» The Bucket List Амерыканская камедыйная драма, бенефіс Моргана Фрымэна і Джэка Нікалсана.
«Папялушка» Cinderella Амерыканскі рамантычны фэнтэзійны мастацкі фільм студыі «Walt Disney Pictures» 2015 года.
«Таемнае жыццё Уолтэра Міці» The Secret Life of Walter Mitty Прыгодніцкі мастацкі фільм рэжысёра Бэна Стылера, які выканаў у сваім творы галоўную ролю.
«Тэрмінатар 2: Судны дзень» Terminator 2: Judgment Day Амерыканскі баявік рэжысёра Джэймса Кэмерана, зняты ў 1991 годзе.
«Форэст Гамп» Forrest Gump Амерыканская трагікамедыя з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.
«Хаціка» Hachi: A Dog’s Tale
«Цвёрды арэшак» Die Hard Амерыканскі баявік, зняты ў 1988 годзе. Галоўную ролю выканаў Брус Уіліс.
«Цудоўна Ласка» Amazing Grace Брытанска-амерыканскі фільм, які апавядае пра Уільяма Уілберфорса, які дамогся адмены рабства ў Брытанскай імперыі.
«Шторм: Палаючы ліст» Storm: Letters van Vuur Нідэрландскі прыгодніцкі фільм рэжысёра Дэніса Ботса.
«Я магу толькі марыць» I Can Only Imagine Біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта[1]

Агучаныя паўнаметражныя анімацыйныя фільмыПравіць

Беларуская назва Арыгінальная назва Апісанне
«Баз Лайтэр» Lightyear
«Галаваломка» Inside Out Камедыйна-драматычны анімацыйны фільм студыі Pixar 2015 года.
«Дзіўны свет»
«Дрэнныя Хлопцы»
«Душа» Soul Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2020 года.
«Карпарацыя монстраў» Monsters, Inc. Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2001 года.
«Кот у ботах 2: Апошняе жаданне»
«Маленькі Прынц  (англ.)» The Little Prince Французскі мультфільм паводле кнігі Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц».
«Міньёны: Узвышэнне Гру»
«Наперад» Onward Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2020 года.
«Лука»
«Падымаецца вецер» 風立ちぬ (кадзэ таціну) Паўнаметражны анімэ-фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі.
«Рататуй» Ratatouille Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2007 года.
«Рая і апошні дракон»
«Рыбка Поньё» 崖の上のポニョ (Гакэ-но уэ-но Понё) Паўнаметражны анімэ-фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі.
«Сонік 2»
«DC Ліга Суперпітомцы»
«Суперсямейка» The Incredibles Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2004 года.
«Суперсямейка 2» Incredibles 2 Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2018 года.
«Таямніца Келза» The Secret of Kells Франка-бельгійска-ірландскі[2] анімацыйны фэнтэзійны фільм прысвечаны найвядомейшаму помніку ірландскага пісьменства Келскай кнізе.
«Уверх» Up Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2009 года.
«Універсітэт монстраў»
«У пошуках Нэма» Finding Nemo Амерыканскі анімацыйны фільм студыі Pixar 2003 года.
«У пошуках Доры» Finding Dory
«Чалавек-павук: Павуцінне Сусветаў» Spider-Man: Across the Spider-Verse
«Энканта»
«Я чырванею» Turning Red

Агучаныя мультсерыялыПравіць

Беларуская назва Арыгінальная назва Апісанне
«Свінка Пэпа» Peppa Pig Брытанскі мультсерыял.

УзнагародыПравіць

У 2013 годзе праект атрымаў тры адзнакі фестываля беларускамоўнай рэкламы «Аднак», заняўшы 1-е, 2-е і 3-е месца ў розных намінацыях.

Зноскі