Томас Джэфры «Том» Хэнкс (англ.: Thomas Jeffrey «Tom» Hanks; 9 ліпеня 1956, Конкард, штат Каліфорнія) — амерыканскі акцёр і прадзюсар, які пачынаў у камедыях для сямейнага прагляду («Вялікі», 1988), але да сарака гадоў дамогся ўсеагульнага прызнання ў якасці сур’ёзнага драматычнага акцёра і атрымаў дзве прэміі «Оскар» запар — за галоўныя ролі ў фільмах «Філадэльфія» (1993) і «Форэст Гамп» (1994) — з’яўляецца адным з двух акцёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар.

Том Хэнкс
Tom Hanks
TomHanksApr09.jpg
Імя пры нараджэнні Томас Джэфры Хэнкс
Дата нараджэння 9 ліпеня 1956(1956-07-09)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Amos Mefford Hanks[d]
Маці Janet Marylyn Frager[d]
Жонка Rita Wilson[d]
Дзеці Colin Hanks[d], Elizabeth Hanks[d], Chet Hanks[d] і Truman Hanks[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр
Кар’ера 1980 — цяпер. час
Кірунак камедыя і меладрама
Узнагароды «Оскар» (1993, 1994)
IMDb ID 0000158
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Том Хэнкс — праваслаўны вернік, наведвае адзін з амерыканскіх прыходаў Канстанцінопальскага Патрыярхату.

Акрамя сваіх оскараносных роляў, Хэнкс вядомы сумеснымі працамі з рэжысёрам Стывенам Спілбергам. Па стане на 2006 год, фільмы з удзелам Хэнкса сабралі больш выручкі (каля 6 мільярдаў долараў), чым фільмы з удзелам любога іншага акцёра. Самы прыбытковы з яго фільмаў — «Код да Вінчы» (2006). Таксама Том Хэнкс з’яўляецца акцёрам, якія атрымалі адзін з самых вялікіх ганарараў у гісторыі кіно (крыху больш за $ 51 млн, за ролю прафесара Роберта Лэнгдана ў фільме «Анёлы і дэманы»), больш за яго атрымаў толькі Джоні Дэп ($ 56,5 млн, за ролю Джэка Вераб’я ў «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах»).

Зноскі

  1. Tom Hanks // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tom Hanks // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tom Hanks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць