Хашд аль-Ашаіры
Хашд аль-Ашаіры (араб. الحشد العشائري; бел.: Племянная мабілізацыя) — іракская суніцкая групоўка, створаная для барацьбы з ІДІЛ.
Хашд аль-Ашаіры | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
Рэлігійная прыналежнасць | суніты |
Лідары | Тамер аль-Тамімі (намеснік) |
Актыўная ў |
![]() |
Саюзнікі | ЗША |
Праціўнікі | ІДІЛ |
Колькасць членаў | 25 000 чалавек |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку |
Адносіны
правіцьАрганізацыя дзейнічае ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[1]. Па пытаннях барацьбы з радыкаламі «Хашд аль-Ашаіры» супрацоўнічала не толькі з іншымі іракскімі апалчэннямі, але і з вайскоўцамі ЗША[2].
У 2017 годзе намеснік кіраўніка ўзброенага фармавання Тамер аль-Тамімі заявіў у інтэрв’ю спадарожнікаваму каналу «Аль-Хівар», што суніцкія племянныя лідары краіны з недаверам ставяцца да арабскіх дзяржаў. Апалчэнцы прыйшлі да высновы, што яны не дапамогуць сунітам. Тым больш, што некаторыя з гэтых краін выкарыстоўваюць іх як інструмент для барацьбы за ўплыў у рэгіёне з Іранам. Як адзначыў прадстаўнік групоўкі, арганізацыя падавала шэрагу краін Персідскага заліва просьбу аб дапамозе ў супрацьстаянні ІДІЛ, але яны не адказвалі і не звярталі ніякай увагі на запыты[3].
Баявыя дзеянні
правіць«Хашд аль-Ашаіры» ўдзельнічала ў шэрагу кампаній перыяду грамадзянскай вайны ў Іраку, як, напрыклад, баі за мухафазу Анбар (2015—2016)[4] і бітва за Хавіджу (2017)[5].
Склад
правіцьУ складзе апалчэння знаходзяцца два падраздзяленні — брыгада вызвалення Хавіджы[6] і брыгада аль-Хамза[4].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ [1] Архівавана 14 лютага 2020., [2] Архівавана 21 чэрвеня 2017., [3]
- ↑ http://www.alquds.co.uk/?p=786795 دعم أمريكي لـ«الحشد العشائري» تمهيداً لتحرير مناطق في الأنبار مصطفى العبيدي | القدس العربي]
- ↑ رئيس الحشد العشائري بالعراق: السنة يئسوا من الدول العربية
- ↑ а б اخبار - "كتائب الحمزة" تعلن اكمال استعداداتها للمشاركة بتحرير مناطق غرب الأنبار
- ↑ خلافات الحشد العشائري تؤجل معركة الحويجة ضد "داعش"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2017. Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ الحشد العشائري: 3 آلاف مقاتل من أبناء الحويجة يشاركون في تحرير القضاء