Хейкі Хасу
Хейкі Хасу (фінск.: Heikki Hasu; нар. 21 сакавіка 1926, Коўвала) — фінскі лыжнік і дваяборац, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол[2][3] |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1926[1] (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см |
Вага | 68 кг |
На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Санкт-Морыцы выступаў у лыжных гонках і дваябор’і. У дваябор’і заваяваў залаты медаль, на 15 балаў апярэдзіў свайго партнёра па камандзе Марці Хухталу. У лыжных гонках выступаў у гонцы на 18 км, і заняў у ёй 4-е месца, 37 секунд саступіўшы ў барацьбе за бронзу шведу Гунару Эрыксану.
На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла зноў выступаў і ў лыжных гонках, і ў дваябор’і. У дваябор’і на гэты раз заваяваў сярэбраны медаль, 4 балы саступіў нарвежцу Сімону Слотвіку, і на 11 балаў апярэдзіў іншага нарвежца Сверэ Стэнерсена. У лыжных гонках заваяваў залаты медаль у эстафеце, у якой бег першы этап, і шмат у чым вызначыў поспех сваёй каманды, скончыўшы свой этап на першым месцы з адрывам у 1 хвіліну і 18 секунд ад шведаў, якія займалі другое месца, гэтак жа выступаў у гонцы на 18 км, у якой як і на мінулай Алімпіядзе заняў 4-е месца, на гэты раз толькі 4 секунды саступіўшы ў барацьбе за бронзу свайму партнёру па камандзе Паава Лонкіле.
На чэмпіянаце свету 1950 у Лейк-Плэсідзе заваяваў золата ў дваябор’і і серабро ў лыжнай эстафеце.
Двойчы прызнаваўся спартсменам года ў Фінляндыі, у 1948 і 1950 гадах
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў у сферы сельскай гаспадаркі, гэтак жа займаўся палітыкай, двойчы (ў 1962 і 1967 гадах) абіраўся ў эдускунту.
Зноскі
- ↑ а б Tchir P. List of the Oldest Living Olympians (aged 90+)
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.