Хелена Янсан
Хелена Янсан (шведск.: Helena Jansson; 28 жніўня 1985, Шоўдэ (шведск.: Skövde), Швецыя) — шведская арыентыроўшчыца, прызёр чампіянатаў свету і Еўропы па спартыўнаму арыентаванню.
Хелена Янсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Helena Jansson |
Спецыялізацыя | спартыўнае арыентаванне |
Нарадзілася |
28 жніўня 1985 (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладальніца шасці медалёў юніёрскіх чампіянатаў свету (англ.: Junior World Orienteering Championships),[1] два з якіх залатыя.
У 2008 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Вентспілсе (Латвія) заваявала бронзавы медаль у спрынце і золата ў эстафеце.[2]
У тым жа 2008 годзе на чэмпіянаце свету ў Чэхіі ў спрынце заняла 3-е месца і атрымала бронзавы медаль.
На чэмпіянаце свету 2011 у Францыі Хелена атрымала медалі ва ўсіх відах праграмы: золата на сярэдняй дыстанцыі, срэбра ў спрынце і бронзавы медаль на доўгай дыстанцыі і ў эстафеце.
Зноскі
- ↑ Junior World Orienteering Championships (англ.)(недаступная спасылка). International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2007. Праверана 24.01.2009.
- ↑ EOC 2008. Results (англ.)(недаступная спасылка). — Результаты чемпионата Европы 2008. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2008. Праверана 24.01.2009.